Педагог — гэта місія

Настаўнік пачатковых класаў і матэматыкі, а на
працягу апошніх шасці гадоў — намеснік дырэктара ДУА «Гімназія г.
Асіповічы», Таццяна Мікалаеўна Харытонава як асоба адбылася. Таленавіты
педагог, умелы кіраўнік, творчы чалавек, цікавы субяседнік. За плячыма — 35
гадоў педагагічнай практыкі, выпрацоўка ўласнага стылю і почырку, сёння —
дружная каманда аднадумцаў і зносіны з юнымі, наперадзе — пошук цікавых ідэй,
гадзіны захаплення і новыя творчыя знаходкі.

Сакрэтамі поспеху яна і дзеліцца з нашымі
чытачамі:

— Напачатку прафесійнага шляху важна сустрэцца з
сапраўднымі асамі сваёй справы, якія валодаюць да таго ж цудоўнымі чалавечымі
якасцямі. Такім настаўнікам і стала Ірына Іванаўна Цімошчанка, завуч Свіслацкай
санаторнай школы, дзе бярэ пачатак мая працоўная сцяжына. Калектыў быў
маладзёжны, творчы, заўзяты. Першыя гады работы залажылі падмурак, выпрацавалі
ўзровень выкладання.

Наогул, педагог — гэта місія, а не прафесія.
Поспех калектыву залежыць ад поспеху кожнага — і наадварот. Дасягненні настаўніка
абумоўлены яго калегамі-паплечнікамі.

Натхняе на новыя дасягненні цікаўнасць,
актыўнасць дзяцей, што прыхо-дзяць да нас з другіх школ. Нават з іншых
населеных пунктаў дабіраюцца па веды, прычым іспыты здаюць удала.

Паспяхова прыжылася ў нас адукацыйная мадэль
«Крок за крокам», у кожнай паралелі ёсць класы, якія працуюць па ёй.
Настаўнікі ўмеюць зарадзіць жаданнем супрацоўнічаць і бацькоў.

Штодзённая праца, імкненне да чагосьці новага,
любоў да сваёй прафесіі — важнейшыя складальнікі поспеху.

Яна жыве пачуццём гонару за сваю справу,
знаходзіць радасць у паўсядзённасці. Нездарма вучні праз многа гадоў
успамінаюць пра настаўніцу з цеплынёй і павагай. Цярпенне і такт, мудрая
парада, іскрамётны гумар, уменне рашаць розныя жыццёвыя і прафесійныя пытанні —
вось такія сакрэты яе поспеху называюць калегі.

Таццяна Мікалаеўна лічыць сябе шчаслівым
чалавекам. На рабоце акружаюць творчыя педагогі, таленавітыя вучні. Дома пануюць
ўзаемаразуменне і дабрабыт. Дзеці выраслі, кожны знайшоў сябе ў жыцці. А яшчэ
радуе душу сваім непаўторным каларытам кветкавае багацце на дачы…

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 3 мая для всех знаков Зодиака

3 мая 2026
Читать новость
Общество

Водитель из Осиповичей Игорь Мелешкевич стал «Человеком года Могилёвщины»

2 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 2 мая для всех знаков Зодиака

2 мая 2026
Читать новость
История

Читаем старую фотографию: как отмечали 1 Мая в 1949 году

1 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 1 мая для всех знаков Зодиака

1 мая 2026
Читать новость
Культура

«Библионочь-2026» в Осиповичах: танцы, квесты и белорусские традиции в городской библиотеке № 2

30 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем