Напярэдадні Ражджаства Хрыстова вучні 6 класа Дараганаўскай школы паехалі на экскурсію ў Старыя Дарогі. На восеньскіх канікулах разам з кіраўніком гуртка “Дараганавазнаўства” і нашым класным кіраўніком Жаннай Сямёнаўнай Караленя мы шукалі надмагільны камень Дарагана — і, здаецца, знайшлі. А на зімовых вырашылі пазнаёміцца з разьбяром па дрэву народным майстрам Iгарам Лізурам і яго работамі.
Экскурсію па выставе, якая размяшчаецца ў памяшканні музея горада, а потым па пакоях сваёй кватэры праводзіў для нас сам майстар. Мы глядзелі і слухалі, стаіўшы дыханне, баючыся прапусціць нават слова з яго вуснаў.
А паглядзець сапраўды было на што: перад намі паўстаў дзівосны свет самых розных вобразаў з гісторыі чалавецтва. Пра сотні скульптур нельга расказаць — гэта трэба ўбачыць. Казачны Змей Гарыныч, дамавік, лесавік і гномы, каманда футбалістаў, салдаты і афіцэры розных армій свету, нашы землякі ў займальных сітуацыях…
Асабліва ўразілі ўсіх шахматы: белыя — войскі белагвардзейцаў, чорныя — чырвонаармейцаў з выявай Леніна ў вобразе шахматнага караля. Другую партыю фігур склалі савецкае войска, якое ўзначальваў шахматны кароль Сталін, і нямецкае на чале з Гітлерам.
Iгар Лізур не так даўно страціў сына, але знайшоў час і сілы, каб падрабязна расказаць пра стварэнне кожнай скульптуры. Гэта была сапраўдная казка, але мы пазнаёміліся яшчэ не з усімі работамі народнага ўмельца. Наперадзе — вывучэнне экспазіцыі майстэрні: выстава драўляных танкаў і самалётаў, якія майстар плануе падарыць Асіповіцкаму музею. У Дараганаўскім музеі ёсць 18 работ скульптара, а пасля нашай экскурсіі дабавілася чарговая.
Хутчэй бы вясновыя канікулы! Тады мы зноў паедзем да гэтага ўнікальнага чалавека, каб пазнаё-міцца з астатнімі работамі і яшчэ раз назапасіць незабыўныя ўражанні ад цудоўнай казачнай краіны — Лізурыі.
Кацярына Ерко,
вучаніца ДУА “Дараганаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа імя С.М.Каданчыка”.
Новая глава жизни в “райском уголке”. Уйдя на пенсию, преподаватель из Солигорска Степан Андросович уехал в деревню в Осиповичском районе и “примерил” на себя сельский уклад жизни
24 августа 2025
Общество
Прямая линия с начальником Осиповичского РОВД
23 августа 2025
Общество
В этом году исполняется 105 лет образования органов государственной статистики страны. Отдел статистики нашего района вносит достойный вклад в общереспубликанское накопление информации