Новыя героі “Творчых узлётаў”

Напачатку
красавіка, пасля 4-х месяцаў «змагання”, былі вызначаны пераможцы штогадовага
традыцыйнага агляду дзіцячай мастацкай самадзейнасці «Творчыя ўзлёты”.
Кампетэнтнае журы пад кіраўніцтвам намесніка начальніка аддзела адукацыі Тамары
Салабута павінна было ацаніць сотні таленавітых юнакоў і адабраць найлепшых. А
гэта вялікая і складаная праца, калі ўлічваць, што ў заключным канцэрце прынялі
ўдзел больш за 150 маладых «зорачак”. Таму і не дзіўна, што ў фінале члены журы
доўга раіліся, як размеркаваць прызавыя месцы.

У выніку ў
намінацыі «Эстрадныя ансамблі” першае месца падзялілі дуэт, трыа і трыа
«Талісман” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якіх падрыхтоўвалі, адпаведна,
Ганна Дудко, Мікалай Забаўскі і Святлана Кавальчук. У намінацыі «Эстрадныя
спевы і вакал” лепшымі былі Ганна Яблонская і Дар’я Мацевіч — выхаванцы Таццяны
Салімон, а таксама Наталля Запарожац (кіраўнік Ганна Дудко) з ЦТДіМ, і
падрыхтаваная Святланай Кавальчук вучаніца СШ № 2 Хрысціна Заяц. У намінацыі
«Харэаграфія” першую прыступку п’едэстала падзялілі паміж сабой танцавальны
калектыў СШ № 1 «Тальяначка” (кіраўнік Марына Клімовіч), калектыў Пратасевіцкай
школы (Наталля Еўдакімовіч), а таксама «Імпульс” (Хрысціна Ільіна) з ЦТДіМ. У
намінацыі «Народныя ансамблі” лепшым стаў узорны ансамбль народнай песні
«Журавінка” з ЦТДіМ (Таццяна Салімон). У намінацыі «Народныя спевы, сола”
перамагла Кацярына Пінчук з Клуба дзіцячага і юнацкага турызму і края-знаўства
(Наталля Грэнь). А лепшым вядучым названы Аляксандр Ляўчонак з Каменіцкай
школы-сада.

Прарывам
«Творчых узлётаў-2010” названа Лапіцкая школа. Яе вучні паказалі сябе моцнымі
спевакамі і ўзялі «срэбра” ў намінацыях «Эстрадныя ансамблі” і «Эстрадны
вакал”. У агульным заліку лідэрам «Узлётаў” стаў Цэнтр творчасці дзяцей і
моладзі і Лапіцкая школа, на другім месцы — СШ № 2, на трэцім — школа № 1.

Падводзячы
вынікі, Тамара Салабута адзначыла, што ўвесь канцэрт не пакідала адчуванне, што
мы знаходзімся на выступленні зорак рэспубліканскага ўзроўню. І сапраўды,
уражвала не толькі прафесійнае выкананне, але і мастацкае аздабленне нумароў,
кшталту касцюмаў. Словам, атрымалася са-праўднае шоу!

Ганна
МАЦКЕВІЧ.

Последние новости

Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем