НекалькI маленькіх сакрэтаў №17-18

Ці існуе сакрэт, які дапамагае асобна ўзятай
школе быць адной з лепшых сярод аналагічных устаноў? Паспрабуем разабрацца на
прыкладзе Градзянецкай СШ, якая па выніках работы за мінулы год лідзіруе сярод
сельскіх школ, а ў раённым рэйтынгу заняла другую пазіцыю.

Гэта, бадай, было вынікам заканамерным. Як
лічыць дырэктар Ганна Валасевіч, у школе працуюць сапраўдныя патрыёты: амаль палова
цяперашняга калектыву, які зараз складаецца з 29 чалавек, — выхаванцы гэтай жа
«альма-матар”. У тым ліку кіраўнік і завуч. Безумоўна, сваё, блізкае, хвалюе
больш, працаваць няшчыра наогул недапушчальна, тым больш — у родных сценах…

У школе вялікая ўвага надаецца не толькі
навучанню, але і выхаванню, рознабаковаму развіццю дзяцей. Педагогі, якіх тут
18, імкнуцца павышаць свой прафесійны ўзровень. Больш за 80% з іх маюць першую
і вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Ёсць і маладыя кадры. Настаўнікі
Градзянецкай СШ адкрыты для зносін, з задавальненнем вывучаюць вопыт калег і
дзеляцца сваімі метадычнымі знаходкамі. Напрыклад, толькі за мінулы год філолаг
Алена Альфяровіч двойчы друкавалася ў рэспубліканскім часопісе «Беларуская мова
і літаратура”.

У гарадскіх вучняў ёсць прычыны па некаторых
фактах зайздросціць сваім вясковым аднагодкам: у такой школе, як Градзянецкая,
кожны настаўнік па волі абставін выступае і ў ролі рэпетытара. Колькасць дзяцей
у класах дае магчымасць шмат увагі надаваць менавіта індывідуальнай рабоце. Як
вынік — не менш за палову выпускнікоў штогод па заканчэнні школы ў Градзянцы
становяцца студэнтамі ВНУ. Больш таго, на працягу апошніх гадоў школа дае раёну
«залатых” медалістаў. Дарэчы, ёсць прэтэндэнт на такую важкую ўзнагароду і
сёлета.

На належным узроўні тут арганізавана
краязнаўства. У значнай ступені спрыяе гэтаму музей партызанскай славы, які дзейнічае
ў навучальнай установе з 1995 года. Тут сабрана шмат матэрыялаў па гісторыі
вёскі, краю, аб па-дзеях вайны. Адна з форм работы — перапіска з удзельнікамі
Вялікай Айчыннай. Калі гераізм прысутнічае побач, хіба могуць дзеці расці без
патрыятычных пачуццяў? Загадвае дзейнасцю музея бібліятэкар Алена Сергіевіч,
чалавек творчы і апантаны цікавымі ідэямі.

У школе добра наладжана работа свайго лясніцтва.
Установа цесна супрацоўнічае з мясцовым лясніцтвам і Асіповіцкім доследным
лясгасам. У выніку такога альянсу ўзнікаюць гектары новых пасадак, наводзіцца
чысціня ў зялёных зонах, ствараюцца агароджы для муравейнікаў. А самае галоўнае
— дзеці вучацца быць гаспадарамі на зямлі, ашчадна адносіцца да яе багаццяў,
разумець праблемы роднай прыроды. Кіруе школьным лясніцтвам настаўніца біялогіі
Аліна Бараноўская. Наогул, утульнасць акаляючага свету мясцовымі вучнямі вельмі
цэніцца. Менавіта таму школа заняла другое месца па добраўпарадкаванні
тэрыторыі — тут «вырас” казачны гарадок з рознымі драўлянымі скульптурамі,
плённа ўдзельнічала ў рэспубліканскай акцыі «Марш паркаў” у час летніх канікул.

Актыўна навучальная ўстанова прадстаўляе сябе і
ў розных творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах. Педкалектыў зацікаўлены,
каб кожны выхаванец стаў паўнацэнным чалавекам, культурнай, высокамаральнай,
творчай і сацыяльна адаптаванай асобай. Для гэтага тут і працуюць настаўнікі,
аддаючы дзецям свае душы і сэрцы, вопыт і веды.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем