Навіны са школ Асіповіччыны №34

Ялізаўская САШ

Цікавым і энергічным склаўся пачатак чацвёртай
чвэрці для ялізаўскіх школьнікаў. Тут прайшла спартландыя, пры-свечаная
Сусветнаму дню здароўя. Асаблівасцю мерапрыемства стала тое, што ўдзельнічалі ў
ім не толькі вучні, але і настаўнікі, тэхнічны персанал установы, бацькі.
Спаборніцтва «Арлоў” і «Шпакоў” — у кожную з каманд уваходзіла па 16 чалавек —
складалася з розных конкурсаў. Правялі хакей на траве, інтэлектуальную гульню
«Каляндар”. Многім спадабалася турысцкая эстафета, якая, у сваю чаргу, уключала
шматбаковыя і даволі складаныя выпрабаванні. Сваімі танцавальнымі нумарамі
падбадзёрвалі ўсіх дзяўчынкі з групы падтрымкі.

У выніку перамагла з мінімальным адрывам
дарослая каманда, але ў выйгрышы засталіся ўсе: сумесныя святы дапамагаюць лепш
зразумець адзін аднаго, наладзіць узаемаадносіны. А так як гэта была
спартландыя — то і ўмацаваць здароўе!

Карытнянская СШ

Красавік — месяц, які прыносіць шмат розных
клопатаў. Не стаў ён выключэннем і для карытнянскіх хлопчыкаў і дзяўчынак.
Зараз яны займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі, разбіўкай клумб. Пад увагай
знаходзяцца помнік і магілы загінуўшых воінаў. А яшчэ школа жыве падрыхтоўкай
да Дня адкрытых дзвярэй, які пройдзе ў сярэдзіне мая і будзе прысвечаны тэме
«Фарміраванне грамадзянска-патрыятычных якасцей навучэнцаў у адукацыйным
працэсе”. Рыхтуецца шэраг мерапрыемстваў, асноўным з якіх стане прадстаўленне
экалагічнага маршруту. Ён будзе ўключаць у сябе наведванне аграэкасядзібы,
знаёмства з творчасцю землякоў, працоўнымі дынастыямі.

Каменіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя
школа

Зараз у школе праходзіць Тыдзень фізікі, а гэта
падразумявае шмат розных цікавых рэчаў, звязаных з гэтым прадметам. Асаблівай
падзеяй стала адзначэнне Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі. Ва ўстанове 12
красавіка прайшла святочная лінейка, прысвечаная 50-годдзю першага палёту
чалавека ў космас і першаму касманаўту Юрыю Аляксеевічу Гагарыну, чыё імя
носіць піянерская дружына школы. Быў паказаны кінафільм, праведзены віктарыны.
Падрыхтавана тэматычная выстава ў школьнай бібліятэцы.

Не засталіся па-за ўвагай трагічныя падзеі, што
адбыліся нядаўна ў рэспубліцы — у школе прайшоў жалобны мітынг з хвілінай
маўчання ў памяць аб нявінна загінуўшых людзях.

Осаўскі ВПК дзіцячы сад-базавая
школа

Ужо з 2001 года ўстанова цесна ўзаемадзейнічае з
грамадскім аб’яднаннем «Цвярозасць — Аптымаліст” імя Г.А. Шычко. Напачатку
красавіка ў чарговы раз да мясцовых вучняў завітала ў госці член
каардынацыйнага савета таварыства Таццяна Шчарадзіна. Яна выступіла перад
рознаўзроставай аўдыторыяй з гутаркай «Энцыклапедыя здаровага ладу жыцця”,
разам абмеркавалі розныя злабадзённыя пытанні. У сваю чаргу два разы на год — у
маі і жніўні — гасцямі аб’яднання становяцца осаўскія школьнікі, іх бацькі і
настаўнікі. У хуткім часе каманда адправіцца на турбазу «Высокі бераг”, што ў
Стаўбцах — тут традыцыйна будзе праходзіць адкрыты турзлёт «Цвярозасць —
культура і здароўе”.

Лапіцкая САШ

Мінулая субота стала днём узнікнення ў школе
новай традыцыі — свята танца. Ініцыятарам мерапрыемства вы-ступіла малады
крэатыўны педагог Наталля Пятрэнка. Удзельнічалі ўсе без выключэння вучні, якія
займаюцца рытмікай. Яны паказалі тое, чаму навучыліся за год. Перша-класнікі
дэманстравалі харэаграфічныя элементы і вясёлы танец «Сонечныя зайчыкі”, вучні
2 класа — каўбойскі танец. На год старэйшыя дзеці паказалі харэаграфічную
пастаноўку з элементамі лацінаамерыканскіх танцаў «Аўгусцін”, а вучні 4 класа —
«Няўлоўнага Джо”. Асабліва гледачам спадабаліся салісты Максім Бортнік і
Дзмітрый Мельнік. Парадавалі выкананнем танца са складанымі тэхнічнымі
элементамі 6-класніцы Ганна Бандарэнка і Вераніка Аляшкевіч. Завяршылася свята полькай
беларускай у выкананні харэаграфічнага ансамбля вучняў 5-7 класаў. Атмасфера
свята вызвала мноства станоўчых эмоцый у дзяцей і пачуццё гонару ў бацькоў.

Навіны
збірала Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем