Навіны са школ Асіповіччыны №11

ДУА “Градзянецкая СШ”

У апошнюю суботу сту-дзеня тут прайшла
дабрачынная акцыя “Рабі дабрыню”, наладжаная бібліятэкарам школы Аленай
Сергіевіч і педагогам-арганізатарам Анастасіяй Пінчук. Сабраныя кнігі,
размалёўкі, пера-здымкі, падрыхтаваныя дзецьмі малюнкі сталі падарункамі для
траіх дзяцей-інвалідаў, якія не могуць наведваць установу адукацыі па стане
свайго здароўя. Галоўным жа сюрпрызам была праяўленая ўвага: валанцёры надоўга
затрымліваліся па кожным абраным адрасе. Школьнікі арганізоўвалі сумесныя
гульні, забаўлялі сваіх падшэфных іншымі цікавымі заняткамі. Вучні зрабілі
вывад, што дарыць дабрыню — не менш прыемна, чым яе атрымліваць.

ДУА “Жорнаўская СШ імя
М.П.Каралёва”

29 студзеня ў школе з’явілася спартыўнае
новаўвя-дзенне: упершыню было праведзена першынство па бадмінтоне. Як паказала
практыка, новы занятак прыйшоўся даспадобы, а чэмпіёнамі сталі Кацярына
Буслейка з 6 класа і 7-класнік Артур Козел.

У гэты ж дзень, які прайшоў пад дэвізам
“Здоровью — да, СПИДу — нет”, адбыліся і лыжныя спаборніцтвы. Лідарства ўзялі
7-класніца Каця Тулупава і вучань 10 класа Максім Шычко. Дарэчы, паралельна
брат апошняга — 9-класнік Арцём — абараняў гонар раёна на абласных лыжных
спабор-ніцтвах.

ДУА “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 3 г. Асіповічы”

Шырокамаштабна прайшоў конкурс
навукова-даследчых работ, на які было прадстаўлена 26 рознабаковых
даследаванняў — значна больш, чым, напрыклад, летась. Радуе, што гэты від
дзейнасці цікавіць дзяцей розных узростаў. Так, сярод юных навукоўцаў былі і
3-класнікі, і вучні-выпускнікі. Ужо стала звыклым, што самы папулярны напрамак
у школе — хіміка-біёлага-экалагічны. Менавіта такога кшталту даследаванняў было
прадстаўлена больш за ўсё. Усяго ж для ўдзелу ў раённым этапе адабрана 8 работ.

Не застаюцца па-за ўвагай і вучні, якія
знаходзяцца на ўнутрышкольным уліку. Адбылося знаёмства з інспектарам інспекцыі
па справах непаўналетніх, нядаўна “замацаваным” за школай — Віталіем Калячкам.
Пры правядзенні “круглага стала” пагаварылі і аб недапушчэнні супрацьпраўных
дзеянняў, і аб жыццёвых перспектывах, разам пагля-дзелі фільм аб шкоднасці
ўжывання алкагольных напояў.

Адміністрацыя школы правяла сустрэчу з бацькамі
будучых першакласнікаў, прадставіла настаўнікаў. Ужо з лютага для малых будуць
праводзіцца заняткі, якія паспрыяюць рознабаковай і максімальна камфортнай
адаптацыі шасцігодак да школы.

Навіны збірала Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”

27 июня 2025
Читать новость
Власть

ЕАЭС 2.0. Лукашенко обозначил контуры обновленной версии экономического союза

27 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 июня для всех знаков зодиака

27 июня 2025
Читать новость
Общество

Пожары в экосистемах несут угрозу всем

26 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем