Нашы юбіляры 19.02.10, № 13


— Няўжо мы маглі ўявіць, што сёння зноў “наведаем”
Сучан, Нававалынск, Усурыйск! — у захапленні кажа “нявесце” Міхаіл Паўлавіч, і
яго вочы блішчаць невымоўнай радасцю.

9 лютага дэлегацыя Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі
з акардэонам, кветкамі і добрым настроем выправілася павіншаваць Міхаіла
Паўлавіча і Марыю Фёдараўну Шэндрыкаў з юбілеем — 60-годдзем са дня вяселля. І
высветлілася, што музыка Віктар Ланшчакоў доўгі час жыў у Нававалынску і
працаваў у шахце таксама, як і “маладыя”. А Міхаіл Брэль, які быў “за вадзіцеля”,
служыў ва Усурый-ску, наведваў шахцёрскі горад на тэрыторыі Кітая — Сучан, дзе
пара пазнаёмілася…

Дэмабілізаваўшыся ў 1946 годзе, хлопец вяртаецца на
радзіму і паступае на скарочаны курс у горны тэхнікум. І — вельмі своечасова:
сустракае сваю будучую жонку.

— Пабачыў яе па дарозе на вучобу і больш ні пра каго
не думаў, — кажа “жаніх”. — Разам забіраліся далёка ў горы і глядзелі на наш
Сучан. Затым Марыя перабралася на навучанне ва Усурыйск, аднак “праследаваў” яе
і там. І не я адзін!

У 1950-м годзе яны ажаніліся — і вось ужо 60 гадоў
разам…

Гаспадары і госці з ахвотай узгадвалі мінулае: пра
час працы на адной і той жа шахце, змены геаграфічных назваў — рака Суйфун
стала Раздольнай, Марыя Фёдараўна распавяла, што горада Сучана ўжо няма і г.д.

На працягу ўсёй сустрэчы “брыльянтавая” пара шчыра
дзякавала ўсім прысутным, якія дапамаглі зрабіць гэтую падзею сапраўдным
святам.

Ганна МАЦКЕВІЧ.

***

Марыя Андрэеўна Егер жыве ў вёсцы Знаменка Ліпенскага
сельсавета разам з 71-гадовай дачкой Верай Георгіеўнай, унучкай Таццянай і
двума праўнукамі. 9 лютага бабулі Марыі споўнілася 100 гадоў. Па хаце яна
перамяшчаецца самастойна, без чыёй дапамогі. Улетку выходзіла яшчэ на вуліцу
падыхаць свежым паветрам. Зімою ж, калі на двары галалёд ды марозна, застаецца
ў пакоі.

— Гэта апошнім часам мама моцна здала, — быццам
просячы прабачэння за нямогласць матулі, гаворыць Вера Георгіеўна. — Яшчэ
летась у градах корпацца спрабавала, збірала ўраджай…

Няпростае жыццё пражыла юбілярша. Працавала, не
заўсёды ела ўдосталь. Але змагла захаваць жывасць розуму і ясны погляд і цяпер.
Жвава выйшла да гасцей — павіншаваць яе з ганаровай датай наведаліся старшыня
мясцовага сельвыканкама На-дзея Цяхнюк разам з дырэктарам райцэнтра
сацабслугоў-вання насельніцтва Iрынай Асіпчук. Яшчэ і песню сваю любімую на
латышскай мове ім праспявала.

Па дадзеных упраўлення па працы, занятасці і
сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама, у студзені 2010 года на
Асіповіччыне пражывала 4 чалавекі, якія перасягнулі стогадовую мяжу. I ўсе яны
— жанчыны!

Тамара ВАЛАДЗЬКО.

 

Последние новости

Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем