На іх трымаецца прафесія №19

Нядаўна ў настаўніцкім асяроддзі Асіповіччыны
адбылася важная падзея: прайшоў заключны этап конкурсу прафесійнага майстэрства
“Настаўнік года-2011”.
Больш за два дзясяткі педагогаў са школ горада і раёна выказалі жаданне
паспрабаваць у ім свае сілы. Найбольшую актыўнасць пры гэтым праявілі
мовазнаўцы і настаўнікі пачатковых класаў. Барацьба была напружанай, у выніку
“на фінішную прамую” выйшлі Ірына Якаўлева, настаўніца беларускай мовы і
літаратуры з СШ № 4, Жанна Тэдзеева, настаўніца пачатковых класаў з СШ № 3,
Жанна Молчан, якая выкладае фізіку ў СШ № 1, Андрэй Лянчэўскі, гісторык з СШ №
2, настаўніца англійскай мовы з гімназіі Галіна Кузіна і Святлана Назарава,
настаўніца рускай мовы і літаратуры з СШ № 3, якая ў выніку і стала лідарам
конкурсу, прычым, першы раз у аналагічным першынстве яна ўдзельнічала яшчэ ў
2001. Перамога заўсёды чакае таго, хто мэтанакіравана ідзе да сваёй мары.

Якія этапы папярэднічалі выніковаму? Гэта
абарона праекта, правядзенне ўрока ў незнаёмым класе, псіхолага-педагагічнае
тэсціраванне. Да фінальнай прыступкі кожны з удзельнікаў падышоў з пэўнай
колькасцю балаў.

У дзень правядзення за-ключных “іспытаў” у
актавай зале гімназіі сабраліся не толькі ўсе ўдзельнікі і члены журы, але і
кіраўніцтва школ, групы падтрымкі. Нягледзячы на тое, што мерапрыемства
працягвалася больш за 3 гадзіны, час праляцеў вельмі хутка: цікавыя
педагагічныя знаходкі і “іскрынкі” з лёгкасцю ўтрымлівалі ўвагу неабыякавай да
падзей на сцэне аўдыторыі. Пасля самапрэзентацыі фіналістаў імі былі
прадстаўлены міні-ўрокі па сваім профілі. Аказваецца, фізіку можна выкладаць
так, што яе падкрэсленая сувязь з жыццём будзе проста інтрыгаваць дзяцей. На
ўроках гісторыі дарэчы прый-дзецца падарожжа ў спалучэнні з гульнёй і
пераўвасабленнем у людзей, знаёмых у сілу часавай аддаленасці толькі па
малюнках у кнігах, а на беларускай мове можна разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі
шукаць непамерна важныя па сваёй значнасці скарбы. Правядзенне на станоўча-эмацыянальным
уздыме ўрокаў па літаратуры проста гарантуе ўзнікненне цікавасці, а то і
сапраўднай любові да паэзіі ў чулых дзіцячых душах.

Якіх вяршынь можа дасягнуць палёт фантазіі
настаўнікаў! А калі да яго далучыць яшчэ і дзіцячы крэатыў, то для многіх
вучняў скрупулёзна-нуднаваты працэс набыцця ведаў можа стаць проста займальным
заняткам. І педагогі, якія паказвалі прама на сцэне міні-ўрокі, змаглі ў гэтым
пераканаць прысутных.

Адна з прыкмет педмайстэрства — уменне знайсці
аптымальны выхад з любой неардынарнай, стыхійна ўзнікшай сітуацыі. Менавіта
такім пошукам і быў пры-свечаны яшчэ адзін з конкурсаў.

Настаўнік — гэта чалавек, які, нягледзячы на
ўзрост, заўсёды павінен ісці ў нагу з часам. А ён падказвае, што зараз трэба
быць прадпрымальнымі — бягучы год якраз і абвешчаны Годам прадпрымальнасці.
Удзельнікам трэба было так прарэкламаваць свой прадмет, каб даказаць, што
менавіта яго вывучэнне раскрые перад вучнямі шырокія гарызонты і новыя
магчымасці. І гэтае заданне было выканана выдатна!

“Нам сёння пашанцавала быць гледачамі цудоўнага
спектакля, рэжысёрам якога выступіла майстэрства нашых педагогаў. Наўрад ці
хопіць слоў, каб выказаць захапленне мужнасцю канкурсантаў. Нягледзячы на
звыклую настаўніцкую занятасць, яны ўсё ж знайшлі час, каб падзяліцца сваімі
ведамі з іншымі, узяўшы ў спадарожнікі свой вопыт, пачуццё гумару і
абаяльнасць”, — звярнулася пры падвядзенні вынікаў да ўсіх удзельнікаў са
словамі ўдзячнасці і прызнання начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля
Шаўчэнка. У той жа час кожны з прысутных, “прымяраючы” на сябе ролю
канкурсанта, падумаў: “А ці змог бы я так выступіць?” і “На гэта варта было
паглядзець!”

Засталося толькі пажадаць лепшаму на сёння
настаўніку Асіповіччыны Святлане Назаравай гэтак жа яскрава прадставіць наш
раён на абласным этапе.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака

28 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем