На алімпе ведаў — чарговы поспех №12

Не страціла ўзятую ў мінулым
годзе вышыню вучнёўская зборная раёна на трэцім (абласным) этапе
рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Выступленне 14 з 25 нашых
удзельнікаў было адзначана дыпломамі і заахвочвальнымі водгукамі.

Яўнымі лідарамі па колькасці
заваяваных на інтэлектуальных «баталіях” узнагарод сёлета сталі гімназісты.
Так, 10-класнік Сяргей Кісялёў заняў II месца па матэматыцы (настаўніца —
Аксана Леанідаўна Жыгадла), вучаніца 9 класа Кацярына Пахомава ўзяла Дыплом II
ступені па рускай мове (Таццяна Львоўна Амбрушкевіч), такі ж дыплом у Віялеты
Чорнай па біялогіі (Жанна Аляксандраўна Маціеўская). Трэція месцы ў  11-класнікаў Аляксея Булойчыка (матэматыка,
Алена Васільеўна Куракова) і Мікіты Дубінчыка (гісторыя, Мікалай Яўгенавіч
Гоцін).

Два дыпломы вышэйшай пробы —
I ступені — заваявалі вучні 11 і 9 класаў СШ № 1 Яраслаў Вікторчык
(інфарматыка, Таццяна Пятроўна Захарава) і Надзея Гаер (нямецкая мова, Святлана
Аляксандраўна Казачонак). Парадавала Дыпломам III ступені па французскай мове і
вучаніца 10-класніца Ангеліна Лапікава (Галіна Аляксандраўна Варац).

Як паказваюць вынікі, у пашане
ў нашых школьнікаў працоўнае навучанне.  10-класнік
з Вяззя Дзяніс Кірдун прывёз Дыплом II ступені (Аляксандр Нікіфаравіч Ляўкоў),
вучаніца такой жа паралелі з Лапіцкай СШ Анастасія Грынько заняла III месца
(Марына Мікалаеўна Чарнаморава), а работа вучня 9 класа з СШ № 3 Максіма
Масальскага адзначана заахвочвальным водгукам (настаўнік — Юрый Пятровіч
Корбан).

У спісе пераможцаў таксама
гуманітарыі: 9-класніца з СШ № 4 Святлана Папова — у яе Дыплом II ступені па
рускай мове (Iрына Аляксандраўна Шаблінская), вучні выпускных класаў Эліна
Панамарова з Лапіцкай СШ — III месца (англійская мова, Ніна Iгнацьеўна
Вікторчык) і Алег Сіваракша з СШ № 2, які атрымаў заахвочвальны водгук па
гісторыі (Наталля Мікалаеўна Шчарбачэня). Малайцы!

Былі ў асіповіцкай камандзе і
«заядлыя алімпіяднікі”, для якіх перамога на абласным этапе ўжо не ў навінку.
Гэта Яраслаў Вікторчык, Сяргей Кісялёў, Дзяніс Кірдун і Анастасія Грынько.
Летась большасць пераможцаў складалі вучні 11 класаў, сёлета — 9- і
10-класнікі. А гэта азначае, што і ў наступным годзе мы можам цалкам разлічваць
на іх рэзультатыўнае выступленне. Тым больш, што ўмовы ў раёне створаны:
дзейнічаюць факультатывы, курсы па выбары і стымулюючыя заняткі, цэнтр па
рабоце з адоранымі вучнямі, на ўзбраенні настаўнікаў — новыя тэхналогіі. Зерне
навукі трапляе ў падрыхтаваную ніву, і ўсходы не застаўляюць сябе чакаць!

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем