НАПЕРАДЗЕ — новая праца

Лапіцкая СШ неаднаразова займала лідзіруючыя пазіцыі ў конкурсах, спаборніцтвах раённага маштабу. Вось і зараз па выніках леташняй работы калектыў установы адукацыі ўзнагароджаны Дыпломам I ступені.

Чым жа быў знамянальны мінулы год для вучняў і настаўнікаў школы?

Два дыпломы III ступені на раённых алімпіядах: па англійскай мове (вучаніца 11 класа Эліна Панамарова, настаўнік Ніна Вікторчык) і абслугоўваючай працы (Анастасія Грынько, настаўнік Марына Чарнаморава).

Дыплом II ступені на абласным конкурсе навукова-даследчых работ (Ангеліна Чаропка, настаўнік Святлана Хіўрэнка).

4 месца ў раённым аглядзе ведаў навучэнцаў.

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання вышэй сярэднерэспубліканскіх па наступных прадметах: беларуская мова — 50,3 (настаўнік Таццяна Пісьмянкова), англій-ская мова — 59,5 (Ніна Вікторчык), хімія — 36,6 (Раіса Сакалоўская), біялогія — 36,7 (Алена Сцепанюк), гісторыя Беларусі — 62 (Аксана Якубоўская).

Выпускніца Эліна Панамарова на ЦТ паказала абсалютныя веды: беларуская мова — 98 балаў — трэці вынік у рэспубліцы (Таццяна Пісь-мянкова), гісторыя — 92 (Аксана Якубоўская), англійская мова — 89 (Ніна Вікторчык).

90% выпускнікоў сталі студэнтамі ВНУ і СНУ.

Створаны 23 групы гурткоў дадатковай адукацыі на платнай аснове, у якіх займаецца 240 вучняў (84%).

Валерый Бессарабаў заняў II месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па летнім мнагабор’і “Абаронца Айчыны”.

У выніку супрацоўніцтва з Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам, за апошнія 6 гадоў яго студэнтамі сталі 6 выпускнікоў — трое ўжо скончылі вучобу і столькі ж яшчэ вучыцца.

Дзейнічае 6 працоўных і творчых аб’яднанняў, 7 спартыўных секцый.

Актыўна працуе “пярвічка” ГА “БРСМ”: па яе ініцыятыве праведзены конкурсы “Класная візітка” і традыцыйны “Вучань года” пад дэвізам “Па працы — і гонар”, трыумфам супрацоўніцтва сям’і і школы стала свята “Міс “Пачатковая школа-2011”.

Многа ўвагі надзялялася фарміраванню прававой свядомасці вучняў: савет прафілактыкі, у склад якога ўвахо-дзяць прадстаўнікі АУМГ ААТ “Белтрансгаз” і АСВК “Калгас “Лапічы”, наладзіў належную работу.

64,3% педагогаў маюць вышэйшую і I кваліфікацыйную катэгорыю.

Последние новости

Общество

Прямая линия с начальником Осиповичского РОВД

23 августа 2025
Читать новость
Общество

В этом году исполняется 105 лет образования органов государственной статистики страны. Отдел статистики нашего района вносит достойный вклад в общереспубликанское накопление информации

23 августа 2025
Читать новость
Общество

С Днем работников государственной статистики!

23 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 августа для всех знаков зодиака

23 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем