“Міс-каледж” №27

Дзяўчат у Асіповіцкім прафесійна-тэхнічным
каледжы няшмат, і амаль усе яны вучацца па дзвюх спецыяльнасцях:
“цырульнік-кравец” і “прадавец-аператар ПЭВМ”. Таму штогадовы конкурс
прыгажосці карыстаецца асаблівай папулярнасцю сярод навучэнцаў — патрапіць на
яго можна толькі па запрашальных білетах.

Сёлета мерапрыемства правялі крыху пазней, чым
звычайна, і ў ім не змаглі паўдзельнічаць трэцякурсніцы, якія зараз праходзяць
практыку і рыхтуюць дыпломныя праекты. Нягледзячы на такую акалічнасць,
спаборніцтва прыгажунь атрымалася яркім і запамінальным.

Кожная дзяўчына павінна была годна прадставіць
сябе і будучую прафесію, праспяваць выпадкова выбраную песню на караоке,
прадэманстраваць кулінарнае майстэрства, выканаць танец з партнёрам і трапна
адказаць на каверзныя пытанні.

Тытул “Міс-каледж” атрымала Аліна Рабека (на
здымку) з 12-й групы. Суддзі па заслугах ацанілі яе грунтоўную падрыхтоўку.
Дзяўчына збіраецца стаць краўцом і ўласнаручна зрабіла “бальную” сукенку са…
звычайных газет. Не менш творча ўдзельніца падышла і да кулінарнага конкурсу,
прыгатаваўшы арыгінальную страву “Востраў мары”. На спаборніцтвы нават завітаў
Алінін хлопец з Пухавічаў, каб выканаць разам прыгожы танец.

Ад пераможцы ўсяго на некалькі балаў адстала
Таццяна Хурсан з 21-й групы. У дзяўчыны была вельмі моцная група падтрымкі на
сцэне і ў зале, і па выніках галасавання яна атрымала прыз глядацкіх сімпатый.
Марыі Сіпач з 22-й групы журы прысудзіла намінацыю “Міс-Талент”, а Аляксандры
Баранавай з 11-й групы — прыз “За любоў да прафесіі”.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 сентября для всех знаков зодиака

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с представителем Президента США предложил обсудить вопрос волнующих Трампа “заложников”

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость