“ЛАД”ныя дзеці і настаўнікі №66

— Калі прыехалі ў спорткомплекс “Мінск-Арэна”,
дзе знаходзіцца здымачная пляцоўка, нам патлумачылі, як стаяць, што націскаць і
куды махаць рукой. А таксама папярэдзілі, што нельга: ціснуць на сігнальную
кнопку раней, чым патрабуецца. Чаму? Інакш са строю выходзіла ўся сістэма, а
гэта значыць, што трэба было зноў падключаць усю тэхніку. Мы былі вельмі
акуратныя, аднак без нечаканасцей не абышлося — у студыі прапала святло… А
яшчэ калі саму гульню здымалі з першага дубля, то вядучыя “праганялі” свае
кавалкі па некалькі разоў. Карацей, зацягнулася дзея на гадзіны чатыры…

Так Анастасія Дзяргач, цяпер ужо 11-класніца
асіповіцкай САШ № 3, апісвае свой удзел у паўфінале інтэлектуальнай
тэлевіктарыны “Дзеці новага пакалення”, якая з вясны гэтага года ідзе на
тэлеканале “Лад”. Ідэя перадачы не новая, але запатрабаваная, у свой час
расійскія “Разумнікі і разумніцы” былі вельмі папулярныя як сярод дарослых
гледачоў, так і ў школьнай аўдыторыі. Вядома, пераможца без экзаменаў
залічваўся ў прэстыжны ўніверсітэт. Такіх ільгот беларускі аналаг не прадугледжвае,
але ад гэтага ён не менш цікавы і, трэба сказаць, не менш папулярны. Пра сваю
“вядомасць” і, адпаведна, рэйтынг праграмы Насця ўпершыню даведалася на адной з
асіповіцкіх дыскатэк.

— Да мяне падышлі незнаёмыя дзяўчаты, сказалі,
што глядзелі тэлевіктарыну і сталі знаёміць са сваімі сябрамі, — распавядае
дзяўчына. — Нават не ведала, як рэагаваць… Гэта было дзіўна!

Трэба адзначыць, што ў паўфінале віктарыны Насця
стала трэцяй, а ў фінале прайшла два этапы. Калі ўлічваць, што яе канкурэнтамі
былі лепшыя дзесяці-класнікі з усёй Беларусі, то гэта адназначна добры вынік.
Каб крыху бліжэй пазнаёміць асіпаўчан з удзельніцай цікавага тэлешоу, “раёнка”
папрасіла Насцю адказаць на шэраг пытанняў.

— На перадачу трэба было прыехаць з любімым
настаўнікам. Каго ў паездку запрасіла ты?

— Настаўніцу беларускай мовы і майго класнага
кіраўніка Клаўдзію Канстанцінаўну Жаўрыд. Наколькі пры-хільна я стаўлюся да
свайго выкладчыка, настолькі ж даспадобы і сам прадмет. Прынамсі мне цяжка
зразумець людзей, што не хочуць вывучаць родную мову. Калі я і яшчэ адна
дзяўчынка ездзім у гімназію на дадатковыя заняткі па беларускай мове, імкнемся
практыкаваць яе ў гутарцы. І што я заўважыла, у аўтобусах, калі людзі чуюць нашу
гаворку, на нас глядзяць як на інша-планецян. Мая мама пэўны час любіла казаць,
што ў айчыннай літаратуры няма годных і цікавых аўтараў. Аднак з часам я
знайшла для яе добры аргумент — творы Уладзіміра Караткевіча. Маці проста
захапляецца яго “Чорным замкам Альшанскім”. Таму кожны яе “замах” на нашу
літаратуру я хутка спыняю. А сама, калі прачытала “Чорны замак Альшанскі” і
“Дзікае паляванне караля Стаха”, была вельмі ўражаная. Нядаўна настаўніца
параіла яго раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.

— Увогуле, якой літаратуры аддаеш перавагу?

— Гм, я чытаю ўсё, акрамя бульварнай літаратуры:
ад навуковых выданняў да дэтэктываў. У нас дома вялікая бібліятэка,
сфарміраваная яшчэ ў савецкі час. Зараз яна мала абнаўляецца, бо кнігі сталі
вельмі дарагімі… Дык вось з гадоў пяці, калі навучылася чытаць, перабрала ўвесь
хатні літаратурны фонд, а потым стала карыстацца гарад-скімі бібліятэкамі. У
сярэд-нім, адну кнігу чытаю за 2 дні. На жаль, у нас нельга знайсці тое, што
мяне зараз цікавіць, — Чака Паланіка, Віктара Пялевіна, Бернард Вербера ды
іншых культавых аўтараў. У камерцыйны фонд паступаюць пераважна “глянцавыя”
выданні, а мне патрэбна больш інтэлектуальная літаратура. Што казаць, нават
творы па школьнай праграме не заўжды ёсць у нашых бібліятэках. Таму дапамогу
інтэрнэта цяжка пераацаніць.

— Чым яшчэ займаешся ў вольны час?

— Хаджу на ўсходнія танцы ў клуб чыгуначнікаў.
Да гэтага 3 гады “адпакутавала” ў музычнай школе, затым былі заняткі
народнымі-эстраднымі танцамі і шматлікія канцэрты. Пры гэтым ні да музыкі, ні
да харэаграфіі схільнасцей у мяне няма. Нягледзячы на гэта, я старалася ўсё
рабіць сумленна, аднак радасці ад такіх захапленняў было мала. А вось на
занятках усходнімі танцамі мне камфортна.

Паколькі застаўся год да паступлення, актыўна
займаюся дадатковай падрыхтоўкай. Самае складанае — гэта вывучэнне англійскай
мовы. Першая англамоўная кніжка далася мне досыць цяжка, нягледзячы на тое, што
яна была дзіцячай: толькі на 25 старонцы заўважыла — вось нечаканасць! — што
галоўны герой не “Ён”, а “Яна”…

— А куды, калі не сакрэт, плануеш паступаць?

— На факультэт, звязаны з эканомікай. Але гэты
выбар прадыктаваны чыста практычным падыходам, бо сама яшчэ дакладна не ведаю,
чым бы хацела займацца. Бацькі дапамагаюць выбіраць прафесію так. Мама, як
чалавек сферы культуры, сказала: “Толькі не ў “культуру”!”. Тата аналагічна
адзначыў: “Толькі не ў будаўніцтва!”. Ну, і перыядычна яны спакушаюць мяне
медыцынай ці нейкім іншым варыянтам. А ў выніку атрымаецца, як у маёй стрыечнай
сястры: планавала паступаць у эканамічную ВНУ, але ў апошні момант падала
дакументы ў радыётэхнічны інстытут!

Гутарыла Ганна МАЦКЕВІЧ.

 

Последние новости

Общество

Общий стаж работы семьи Тарновских-Ремень в Осиповичском районе газоснабжения филиала “Бобруйское производственное управление” РУП ”Могилёвоблгаз” — 62 года

7 сентября 2025
Читать новость
Общество

Константин Джулай проработал в автошколе более 20 лет

6 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

Погода этого лета была довольно благоприятной для зеленого убранства города

6 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 6 сентября для всех знаков зодиака

6 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Прозрачные правила игры”. Лукашенко поручил определить механизмы контроля в сфере криптовалют

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Журналистское расследование. Черви в горчице или тараканы в голове? Об острой приправе, фейках и элементарной порядочности

5 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем