Канікулы ў разгары (№ 26)

Школьнае жыццё не заціхае і ў час канікул: кожную
раніцу сустракаюць сваіх наведвальнікаў аздараўленчыя лагеры. 250 хлопчыкаў і
дзяўчынак з гарадскіх і 270 з сельскіх школ пажадалі не расставацца са сваёй
установай адукацыі і ў час тыднёвага перапынку ў занятках.

Для дзяцей арганізавана трохразовае збалансаванае
харчаванне. За кошт сродкаў дзяржаўнага страхавання на кожнага школьніка
праду-гледжана датацыя ў памеры 6 тысяч рублёў на дзень. Бацькоўская даплата за
ўвесь перыяд работы лагераў з 29 сакавіка па 3 красавіка ў залежнасці ад
узросту дзяцей — ад 12.600 да 19.980 рублёў.

Кожны дзень насычаны рознымі цікавымі падзеямі:
паходамі ў кіно, спаборніцтвамі ў спартзалах і басейне, актыўнымі гульнямі на
вуліцы. Асаблівасць канікул складаюць мерапрыемствы, пры-свечаныя 65-годдзю
Вялікай Перамогі: конкурсы малюнкаў і літаратурных твораў, сустрэчы з
ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, пра-гляд мастацкіх і дакументальных фільмаў,
наведванне тэматычных выстаў, музеяў і помнікаў. Актывізавана дзейнасць
акцябрат, піянераў і членаў БРСМ. Не засталася па-за ўвагай і падрыхтоўка да
традыцыйнага хрысціянскага свята — Вялікадня.

Ёсць упэўненасць, што канікулы, праведзеныя
школьнікамі ў лагеры, па-спрыяюць і аздараўленню, і адпачын-ку, і агульнаму
развіццю.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем