Граматны спецыяліст і слаўны чалавек №84

Да Людмілы Фёдараўны Кадзет кіраўнікі школ
звяртаюцца з рознымі пытаннямі і заўсёды атрымліваюць кваліфікаваную дапамогу.
Асіповіцкі райаддзел адукацыі з’яўляецца яе працоўным месцам ужо на працягу 25
гадоў. Спачатку працавала інспектарам, затым — галоўным спецыялістам. Вядзе
работу па розных накірунках. І ўсюды стараецца глыбока ўнікнуць у сутнасць,
дэталёва разабрацца, каб даць слушныя парады, унесці рацыянальныя прапановы.

Займаючыся арганізацыяй алімпіяд на ўзроўні
раёна і рыхтуючы каманды да абласных спаборніцтваў і асобных прадстаўнікоў на
ўзровень рэспублікі, зазначае глыбокую падрыхтоўку асіповіцкіх школьнікаў па
розных прадметах — матэматыцы, рускай і беларускай мовах, інфарматыцы,
біялогіі, працоўным навучанні, англійскай мове, хіміі: на працягу трох гадоў вучні
нашых школ займалі першае месца ў вобласці па выніках алімпіяд сярод рэгіёнаў
сельскай мясцовасці.

— Актыўна і вынікова ўдзельнічаюць навучэнцы і ў
рэспубліканскіх алімпіядах, — аналізуе Людміла Фёдараўна. — Колькасць
пераможцаў год ад году не памяншаецца, мы трымаем занятыя пазіцыі. Але,
працуючы з лепшымі вучнямі і ўдасканальваючы іх веды, стараемся адначасова
падымаць і якасць адукацыі ўсіх навучэнцаў. Так, зараз звыш паловы школьнікаў
маюць высокі і дастатковы ўзровень ведаў, чаму садзейнічаюць стымулюючыя і
падтрымліваючыя заняткі, дадатковыя адукацыйныя паслугі. Як вынік, у мінулым
навучальным годзе больш за 80% выпускнікоў паступілі ў вышэйшыя і сярэднія
навучальныя ўстановы, усе 19 медалістаў па-цвердзілі атрыманыя вынікі і сталі
студэнтамі ВНУ.

Вельмі актуальным напрамкам дзейнасці з’яўляецца
арганізацыя карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі
псіха-фізічнага развіцця, якую яны атрымліваюць на адпаведных пунктах у школах
і дашкольных установах, ГУА «ЦКРНіР г. Асіповічы», класах і групах
інтэграванага (сумеснага) навучання і выхавання. Зараз ёй ахоплена 99,6%
дзяцей, маючых такую патрэбу. Якія, як правіла, «выраўноўваюцца» з
аднагодкамі і маюць магчымасць атрымліваць сярэднюю і далейшую адукацыі.

Хвалююць галоўнага спецыяліста і ўмовы навучання
вясковых хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзякуючы намаганням Людмілы Фёдараўны, дзеці
маюць магчымасць дабірацца да школы на транспарце, які працуе беззаганна. А
яшчэ яна курыруе работу дзевяці ўстаноў адукацыі, і ўсе пытанні стараецца
вырашаць своечасова. Зацікаўлена і ў адпаведнасці ўзроўню падрыхтоўкі педагогаў
сучасным па-трабаванням, іх пастаяннай рабоце над сабой, валоданню не толькі
метадычнымі, але і інструктыўна нарматыўнымі дакументамі, веданнем Кодэкса
краіны аб адукацыі, які нядаўна ўступіў у сілу.

— Педагогі Асіповіччыны маюць даволі высокі
ўзровень падрыхтоўкі, валодаюць грунтоўнымі ведамі, — распавядае субяседніца. —
Школьнікі могуць наведваць акрамя абавязковых урокаў дадатковыя —
факультатыўныя заняткі, платныя гурткі па вучэбных прадметах. Першыя — гэта
матэрыял на паглыбленым узроўні, другія — рыхтуюць вучняў да ўступнай кампаніі.
Калі выпускнік матываваны да атрымання ведаў і далейшага паступлення ў ВНУ,
наведвае ўсе прапаноў-ваемыя яму заняткі, ён мае ўсе шанцы стаць студэнтам. А
рэпетытары — гэта асабістая справа бацькоў. Для таго, каб вучні мелі магчымасць
«патрэніравацца ў паступленні», у сакавіку праводзіцца рэпетыцыйнае
тэсціраванне. Ствараем усе ўмовы для поспеху выпускнікоў.

У кожнай рабоце ёсць свае станоўчыя бакі, якія
прывабліваюць супрацоўнікаў на доўгія гады. У Людмілы Фёдараўны гэта зносіны з
педагогамі, якіх яна не толькі кансультуе, але і сама ў іх чамусьці вучыцца, бо
педагагіч-ная дзейнасць — працэс двухбаковы.

Яе паважаюць калегі, цэняць кіраўнікі. Вось,
напрыклад, што гаворыць намеснік начальніка райаддзела адукацыі Тамара
Салабута: «Цудоўны супрацоўнік, з якім вельмі прыемна працаваць. Людміла
Фёдараўна вядзе адны з самых складаных накірункаў і заўсёды выконвае работу на
самым высокім узроўні. Ажыццяўляе кантроль адукацыйнага працэсу на ўсіх яго
адрэзках, вельмі граматны спецыяліст і слаўны чалавек».

Іна Заскевіч.

Последние новости

Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Как минимизировать риски для жизни и здоровья в период неустойчивых погодных условий

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

У сяброўстве з друкаваным словам

16 февраля 2026
Читать новость
Производство

Рентген для цистерн и ультразвук для швов. Репортаж из лаборатории неразрушающего контроля Осиповичского завода транспортного машиностроения

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

В Осиповичском районе проходит Неделя нулевого травматизма

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 февраля для всех знаков Зодиака

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем