Гімназія зноў у лідарах №48

У маі на базе САШ № 4 прайшоў раённы злёт юных
выратавальнікаў, у якім удзельнічалі вучні з 22 школ Асіповіч-чыны. Ад кожнай
установы адукацыі выступала каманда з 10 чалавек — 6 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі —
ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў.

Праграма спаборніцтваў уключала наступныя
конкурсы: «Знаўцы асноў бяспекі жыццядзейнасці”, «Юны прапагандыст” (лепшая
сценгазета), «Агляд строю і песні”, «Аказанне першай даўрачэбнай дапамогі”,
«Пажарная эстафета”.

 Гімназісты, заваяваўшы перамогу, паўтарылі
свой леташні вынік на злёце. Усяго на адно ачко адстала ад іх каманда
гаспадароў, а «бронза” дасталася Свіслацкай школе, якая, дарэчы, упершыню
ўвайшла ў тройку лідараў.

Прызёры атрымалі кубкі ад аддзела па справах
моладзі райвыканкама і торты ад аддзела адукацыі. Салодкімі падарункамі таксама
ўзнагародзілі за перамогі ў асобных конкурсах пярвічныя арганізацыі Беларускай
грамадскай арганізацыі юных выратавальнікаў-пажарных САШ № 2, Ясенскай і
Татаркаўскай школ.

Вольга ЖАРНАСЕК.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем