Фіналістка з Асіповічаў №91

Нядаўна ў Мінску адбыўся рэспубліканскі
(заключны) этап конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў
«Настаўнік года Рэспублікі Беларусь 2011», у якім прыняла ўдзел і
настаўніца рускай мовы і
літаратуры ДУА «САШ № 3г. Асіповічы» Святлана Назарава.

— Для мяне ўдзел у конкурсе — гэта найперш
зносіны з вельмі цікавымі, інтэлігентнымі, таленавітымі людзьмі, — дзеліцца
ўражаннямі педагог. Мерапрыемствы такога ўзроўню даюць запал бадзёрасці, каб
развівацца, самаўдасканальвацца, займацца прафесійным ростам.

Канструктыўныя зносі-ны адбыліся з Казімірам
Фарыно. Намеснік мініст-ра адукацыі паабяцаў асабіста назіраць за далейшым кар
ерным ростам фіналістаў конкурсу. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на
сустрэчы з канкурсантамі назваў настаўніка Беларусі галоўным дзяржаўным
рэсурсам. Цікава было паслухаць міністра адукацыі Сяргея Маскевіча, які
зазначыў: «Сучасны педагог уключае ў адукацыю дзяцей не толькі веды і
жыццёвы вопыт, але і высокую духоўнасць, культуру, любоў да Радзімы, вучыць іх
працаваць, несці адказнасць перад сям ёй і грамадствам…». Змястоўнымі
былі і гутаркі з аўтарамі падручнікаў, метадычных дапаможнікаў Мікалаем
Запрудскім, Галінай Мікалаенка.

Майстар-класы, творчыя самапрадстаўленні, урокі
ў незнаёмым класе, тэсціраванні — калі ўсё ззаду, з цікавасцю ўспамінаецца
комплекс культурных мерапрыемстваў, якія былі арганізаваны для канкурсантаў.
Наведванні тэатраў, музеяў, канцэрта Прэзідэнтскага аркестра. Падарункі.
Праграма дасканала прадумана. Ад удзелу засталіся самыя найлепшыя ўражанні.

Што наконт далейшых планаў? Яны ёсць. Ужо
паступілі прапановы ад некалькіх выданняў на друкаванне метадычных матэрыялаў.
Святлана Віктараўна натхнёная вярнулася ў школу, каб надалей прывіваць маладому
пакаленню любоў да роднага слова.

Кацярына IВАНОВА.

 

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем