Эксперымент: адукацыя не хужэй за еўрапейскую

На
базе ДУАСШ 2 г. Асіповічы” з пачатку навучальнага года стартаваў унікальны на Магілёўшчыне праектУкараненне мадэлі паглыбленай дыферэнцыяцыі навучання на 2-3 ступені агульнай сярэдняй адукацыі”,
які быў распрацаваны
і прэзентаваны намеснікам дырэктара Кацярынай Свірковай і настаўнікам фізікі Надзеяй Сасавай. Куратарства над праектам узялі прафесіяналы са сталіцыкандыдат педагагічных навук Мікалай Запрудскі і метадыст Цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыіАкадэмія паслядыпломнай адукацыі” Ганна Дабрынеўская.

Асіповічы
адзін з нямногіх гарадоў, дзе на міністэрскім узроўні было прынята рашэнне перанесці гэту інавацыйную мадэль у рэальныя ўмовы. Для гэтага ва ўстанове адукацыі існуюць усе неабходныя ўмовы:
вялікі вопыт работы,
высокакваліфікаваны
педагагічны калектыў, выдатная прастора для творчай
дзейнасці і вучнёўскі патэнцыял.

Зараз
перад педкалектывам стаіць першачарговая задача падрыхтаваць дзяцей да паўнацэннай жыццядзейнасці ў грамадстве: псіхалагічна,
тэарэтычна і практычна.

У 2012 годзе праект
рэалізуецца з трэцяй ступені адукацыі — 10-11 класаў. Яго галоўны плюсіндывідуалізацыя навучальнага працэсу. Сутнасць у тым, што старшакласнікі могуць самастойна, улічваючы пажаданні і магчымасці, абраць спектр паглыблена вывучаемых прадметаў. Сёлета школьнікі ў асноўным аддалі перавагу фізіцы, матэматыцы, англійскай, рускай і беларускай мовам, працоўнаму навучанню. Заняткі адбываюцца наступным чынам: настаўнікіпрадметнікіз групамі школьнікаў, якія абралі той ці іншы прадмет, працуюць педагогі вышэйшай кваліфікацыівыпрацоўваюць індывідуальную праграму навучання павышанай складанасці для вучняў. Прычым, яны максімальна пазбаўлены ад
“папяровай” работы.

— Умовы створаны максімальна спрыяльныя,
адзначае дырэктар школы Людміла Шабаліна. — У наяўнасці і
матэрыяльна-тэхнічная база, і кантроль засва
ення ведаў, і цеснае
ўзаемадзеянне
з бацькамі. Дарэчы, калі вучань праз некаторы час адчуе, што абраныя прадметы не даюцца яму, то ён зможа пераключыць сваю ўвагу на іншыя дысцыпліны. Галоўнае для насіх асабістае развіццё і рост, канкрэтная прафесійная арыентацыя, паспяховая адаптацыя ў сучасным грамадстве і актыўная працоўная
дзейнасць.

Людміла
Аляксееўна лічыць, што гэта форма навучання і выкладання, якая, дарэчы, практыкуецца ў многіх еўрапейскіх краінах, зможа апраўдаць сябе і
даказаць сваю эфектыўнасць у будучым.

Нэлі АСТРЭЙКА.

Последние новости

Общество

На границе тучи ходят хмуро…

19 августа 2025
Читать новость
Общество

Председатель комитета экономики Могилёвского облисполкома проведет прием граждан в Осиповичах 22 августа

19 августа 2025
Читать новость
Общество

Мария Хамицевич: как молодой дизайнер осваивается на Осиповичском заводе автомобильных агрегатов

19 августа 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “БАТЭ-2” — 1:2

19 августа 2025
Читать новость
Общество

Ураджай-2025. У рытме жніва

19 августа 2025
Читать новость
Профилактика

С 19 по 22 августа проводятся профилактические мероприятия по контролю соблюдения требований ПДД при перевозке пассажиров

19 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем