Дзеткі і кветкі (№ 23)

Натуральна,
што гарадскія хлопчыкі і дзяўчынкі стасуюцца з прыродай менш, чым вясковыя.
Аднак гэта вельмі важная ўмова для станаўлення ўсебакова развітай асобы. Таму ў
“бетонных джунглях” дарослыя не павінны забывацца на экалагічнае выхаванне
сваіх нашчадкаў.

Дзіцячы садок №
11 “Зорачка” ўжо на працягу 12 год працуе па нацыянальнай праграме дашкольнай
адукацыі “Пралеска”. Асаблівую ўвагу педагогі надаюць яе падраздзелу “Чалавек і
прырода”. Асновы экалагічнай культуры яны прывіваюць малым ужо з 2 год. На
даходлівых прыкладах ім даводзяць, што трэба беражліва ставіцца да навакольнага
асяроддзя. Дзякуючы гэтаму, дзеці, падрастаючы, пачынаюць разумець прыгажосць і
каштоўнасць і маленькага расточка, і вялікага дрэва.

Важнае
значэнне ў выхаваўчым працэсе надаецца і непасрэднаму кантакту з прыродай.
Садок размешчаны на ўскраіне горада, таму малых можна вывесці на свежае
паветра, пагуляць з імі ўздоўж ракі Сіняй. Акрамя таго ўсе работнікі, у тым
ліку і сама загадчыца, з вялікім задавальненнем займаюцца “азеляненнем” сваёй
установы. Візітнай карткай “Зорачкі” з’яўляецца аранжарэя, у якой налічваецца 35
відаў дэкаратыўных пакаёвых раслін. Для яе адведзены 20-метровы калідор, які
злучае два корпусы садка. Ва ўсіх групах таксама багата зеляніны. А з надыходам
вясны і да першых маразоў тэрыторыя вакол да-школьнай установы патанае ў моры
рознакаляровых кветак.

— “Зорачка”
для нас як другі дом, — кажа загадчыца Любоў Шалімава. — Хочацца, каб кожны
куток тут быў утульным і прыгожым. Гэтыя пачуцці імкнемся перадаць і 135 сваім
выхаванцам. Яны не толькі любуюцца хараством наваколля, але і самі дапамагаюць
“падтрымліваць” яго ў належным стане. Дзеткі малодшага ўзросту паліваюць кветкі
ў групах. Старэйшых вучым абрываць з раслін сухія лісцікі, рыхліць вакол іх
зямлю і збіраць насенне. Акрамя таго кожная група да-глядае за клумбамі на
ўласных участках. Свой уклад у агульную справу робяць і бацькі: забяспечваюць
расадай і грунтам. Яшчэ нашы дзеткі клапоцяцца і пра птушак. Выхавальніцы Марыя
Ціханенка ды Аліна Багаценка развесілі вакол садка багата кармушак. Малыя,
гледзячы на іх, таксама нясуць у садок пачастункі для сінічак і вераб’ёў.
Экалагічная культура закладае падмурак для маральнага выхавання. Раз хлопчыкі і
дзяўчынкі дапамагаюць нам, то, спадзяемся, будуць дапамагаць і іншым людзям.

Пасля
наведвання “Зорачкі” ствараецца ўражанне, што там заўжды пануе веснавы настрой.
Яе супрацоўнікі даўно чакаюць надыходу цяпла, каб заняцца ўпрыгожваннем
прыналежнай тэрыторыі. А пакуль за акном яшчэ ляжыць снег, ёсць час падумаць
над тым, якімі будуць сёлетнія кветнікі вакол садка.

Вольга
ЖАРНАСЕК.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко: Западу не удалось удушить Беларусь и Россию

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В рамках рассмотрения проекта закона Республики Беларусь «О республиканском бюджете на 2025 год» обсуждаются ключевые меры по повышению заработной платы бюджетников

9 октября 2024
Читать новость
Общество

Делегация Законодательного собрания Нижегородской области посетила производственную базу ЧСУП «Рахмат-строй» в Осиповичском районе

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем