Дзе нарадзіўся, там і… УЧАСТКОВЫ

Калі Iгару КАНДАЛАВУ паведамілі, што ён перамог у раённым аглядзе-конкурсе на званне «Лепшы ўчастковы інспектар міліцыі Асіповіцкага раёна” за 2011 год, ён быў ледзь не шакіраваны. А ўсё таму, што не думаў ні пра конкурс, ні пра перамогу: не было калі.

Акрамя працы ў родным Лапіцкім сельсавеце, у якім Ігар нарадзіўся і вырас, ён замяняе градзянскага калегу-завочніка. Добра, што зімой работы не вельмі шмат. «Як мароз прыходзіць — усе бандыты дома сядзяць, грэюцца!” — жартуе ўчастковы.

Калі сам Iгар у віры спраў і выклікаў узнагародзе не асабліва ўзрадаваўся, то жонка і два сыны поспеху бацькі вельмі радыя. «Во, клас! Тата перамог!” — не хавае эмоцый старэйшы 9-гадовы сын. Хлопцы, дарэчы, па шляху бацькі ісці не спяшаюцца. У іх кожны дзень новае жаданне: то міліцыянерам хочуць стаць, то касманаўтам, то поварам…

Iгар таксама стаў міліцыянерам не адразу. Паступаў у школу міліцыі, але не атрымалася. Конкурс — 18 чалавек на месца, і крыўдны недахоп бала прымусілі пайсці іншым шляхам. Але пасля заканчэння каледжа электрасувязі ў Магілёве і службы ў арміі, ён не пакінуў мары аб працы ў сферы аховы парадку. Як сам кажа, яго «пацягнула ў міліцыю”. Скончыў падрыхтоўчыя курсы, працаваў у патрульна-паставой службе, малодшым участ-ковым, у выцвярэзніку…

Работа ўчастковага падабаецца яму больш за ўсё. Сам сабе гаспадар, размаўляць з вяскоўцамі прыемна. Самым галоўным у прафесіі лічыць цярпенне і павагу да людзей.

У родных Лапічах Iгару Кандалаву вельмі падабаецца. «Вялікі горад — вялікія праблемы, маленькі — маленькія”, — адказвае ён на пытанне, ці не хацеў пасля вучобы застацца ў Магілёве. Працуе ў міліцыі для таго, каб дапамагаць людзям. Жыццёвы дэвіз нашага ўчастковага-пераможцы гучыць так: «Усё да лепшага!”. Бо на жыццёвым вопыце не раз пераканаўся: часта тое, што ўспрымаецца намі як адмоўнае, пасля нам жа — на карысць.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 3 мая для всех знаков Зодиака

3 мая 2026
Читать новость
Общество

Водитель из Осиповичей Игорь Мелешкевич стал «Человеком года Могилёвщины»

2 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 2 мая для всех знаков Зодиака

2 мая 2026
Читать новость
История

Читаем старую фотографию: как отмечали 1 Мая в 1949 году

1 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 1 мая для всех знаков Зодиака

1 мая 2026
Читать новость
Культура

«Библионочь-2026» в Осиповичах: танцы, квесты и белорусские традиции в городской библиотеке № 2

30 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем