Дасягнуць перамогі і ўтрымаць яе №30

Нядаўна ў Магілёве прайшла
калегія ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, на якой былі агучаны імёны пераможцаў
конкурсу на лепшую арганізацыю адукацыйнай дзейнасці ў 2010 г. У лідарах апынуліся
асіповіцкія райаддзел адукацыі і прафесійна-тэхнічны каледж.

— Мы спадзяваліся на такі
поспех, — прызналася начальнік аддзела адукацыі Наталля Шаўчэнка. — У 2008-м і
2009-м мы ўжо былі лепшымі. У мінулым з-за росту крымінальнасці сярод
непаўналетніх саступілі Магілёўскаму раёну, але сёлета «вярнулі” першае месца.

Дзейнасць ацэньвалася па 30
розных крытэрыях: кадравае забеспячэнне, выніковыя выступленні вучняў у
абласных і рэспубліканскіх алімпіядах, конкурсы навукова-даследчых прац,
колькасць набраных балаў у акцыі «Жыву ў Беларусі — і тым ганаруся!”, увядзенне
новых формаў дзейнасці і г.д. Яшчэ ўлічвалася і выкананне паказчыкаў
сацыяльна-эканамічнага развіцця — прыбыткі ад пазабюджэтнай дзейнасці і эканомія
паліўных рэсурсаў.

Заслуга ў перамозе належыць
усяму калектыву, які складаецца з добрых спецыялістаў. У нас няма «цякучкі”
кадраў, людзі працуюць на сваіх месцах шмат гадоў. Да таго ж, аддзел ганарыцца
моцным дырэктарскім корпусам, здольным вырашаць прафесійна любыя праблемы.

Наталля Іванаўна таксама расказала пра адну цікавую
сёлетнюю задуму: прыняць удзел у інавацыйным эксперыменце Міністэрства
адукацыі. Такая прапанова паступіла ад намесніка міністра адукацыі Аляксандра
Жука пад час наведвання Асіповіччыны. Сутнасць праекта — увесці ў беларускія
школы электронныя кнігі. Таму не выключана, што напрыканцы бягучага года дзеці
адной з гарадскіх устаноў адукацыі будуць забяспечаны партатыўнымі
камп’ютарамі, якія будуць змяшчаць у сабе камплект падручнікаў з 1 па 11 клас.

А як успрынялі прыемную
навіну працаўнікі каледжа, які другі раз запар стаў лепшым у вобласці сярод
устаноў прафесійна-тэхнічнага профілю?

— Утрымаць перамогу ўдвая
цяжэй, чым дасягнуць яе, — адказвае дырэктар Ганна Тур. — Думаю, такім чынам
была падведзена рыса пад 8-гадовым існаваннем нашай установы. Сёлета мы
пераходзім у новую падгрупу — «каледжы”. Выступаць у ёй і прэстыжней, і
складаней. Прыйдзецца канкурыраваць з вядомымі на ўсю краіну магілёўскімі
каледжамі: эканамічным, агратэхнічным, электратэхнічным і іншымі. Таму будзем
усімі сіламі старацца прыстойна вы-глядзець на іх фоне. Наш каледж будзе
працягваць даваць прафесійна-тэхнічную адукацыю, а таксама далей пашыраць свой
про-філь. Гэта ў першую чаргу важна для землякоў: іх дзеці могуць цяпер
набываць сярэднюю спецыяльную адукацыю ў родным горадзе.

Запісала Вольга ЖАРНАСЕК.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем