Цікавіць многае. Асабліва — сваё (№ 19)

У чарговы раз
конкурс вучнёўскіх навукова-даследчых прац пераканаў, што цікавасць школьнікаў
Асіповіччыны да гэта віду дзейнасці не падае. Сёлета на суд журы было здадзена
62 работы. Прызнаны лепшымі і будуць удзельнічаць у абласным этапе 20.

Цікавымі
атрымаліся да-следаванні біёлага-экалагічнага кірунку, напісаныя пад
кіраўніцтвам настаўніцы з СШ № 3 Святланы Зайцавай. Дар’я Мядзведзева і
Канстанцін Флер’яновіч шукалі «Месца знаходжання і гнездавання чорнага бусла ў
асіповіцкім прыродным комплексе”, а Анастасія Дзяргач і Вераніка Парфёнава —
«Прыярытэтныя лясныя культуры як умова паспяховага культывавання ясеня
звычайнага”. Пад кіраўніцтвам гэтага ж навуковага кіраўніка напісаны і прызавыя
работы па хіміі Кацярынай Пеставай і Аляксандрам Навумавым «Ачыстка вады ад
павышанага ўтрымання жалеза” (I месца), Кацярынай Траулька і Таццянай Міхеевай
«Кока-кола: за і супраць” (III). Другое месца занялі вучні з СШ № 4 Дзмітрый
Шпіронак і Яўгеній Пракоп’еў з «Экалагічнай ацэнкай забруджвання
дзярнова-падзолістых глеб” (навуковы кіраўнік — Ірына Краўчанка). Трэцяй па
колькасці набраных балаў была праца вучняў Вяззеўскай СШ Юліі Вашкевіч і
Наталлі Хлус «Вызначэнне найбольш спрыяльных фактараў для выяўлення якасці і
свежасці малака” (кіраўнік — Лілія Сашчэка).

У
фізіка-матэматычным кірунку лепшымі прызнаны даследаванні гімназістаў Хрысціны
Бугар і Сяргея Кісялёва «Параўнанне адлегласцей” (кіраўнік Аксана Жыгадла).
Тамара Ушэніна з СШ № 4 разам з настаўніцай Аленай Гаўруковіч працавалі над
«Даследаваннем уплыву тэрмічнай і механічнай апрацоўкі на трываласць медзі”—
другі вынік. III месца прысуджана Аляксандру Юрчанку з Лапіцкай СШ, які разам з
кіраўніком Святланай Хіўрэнка займаліся рознабаковым разглядам «Фігур Лесажу”.

У
гісторыка-геаграфічным напрамку працаваў Яўгеній Малішэўскі з Ясеня, які
раскрыў тэму «Беларускія гастарбайтэры: з гісторыі «ўсходніх рабочых” з
Асіповіцкага, Клічаўскага і Глускага раёнаў” (навуковы кіраўнік Леанід
Бязручка). II месца ў сясцёр Вольгі і Алены Грыневіч з СШ № 4 за «Праблему
знешняй міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь”, якую дзяўчаты вывучалі разам з
настаўніцай Аленай Анціховіч. Работа вучаніц СШ № 2 Вікторыі Драбуцька і
Кацярыны Дружковай «Узнаўленне насельніцтва Беларусі і моладзь: сучаснае
бачанне”, напісаная пад кіраў-ніцтвам Ірыны Ванюк, заняла III месца.

Нямала цікавых
даследаванняў зроблена і на лінгвіс-тычнай ніве. «Асаблівасці жыллёвага аспекту
жыцця брытанцаў” — так называлася навуковая праца Аляксея Шыпунова з Цэльскай
СШ (кіраўнік — Ірына Хадзько). II месца ў Ганны Быліны і Ганны Касатай з СШ № 1
за «Ткацтва Германіі і Беларусі і яго краіна-знаўчая актуальнасць” (Уладзімір
Паркалаў). Гімназістка Алена Скарына і настаўніца Ірына Бугар даследавалі
«Моўныя рэаліі як вербальнае выражэнне элементаў нацыянальнай культуры” і
падзялілі III месца з вучнямі СШ № 4 Хрысцінай Шапачнікавай і Арцёмам
Панятоўскім, якія пад кіраўніцтвам Юліі Тарабукінай напісалі «Катэгорыі прасторы
і часу ў моўнай карціне свету”. «Мае адносіны да працэсу развіцця рускай мовы”
— так называлася работа вучня СШ № 1 Яраслава Вікторчыка (Наталля Піскун).

На першай
прыступцы Валерыя Хмялёва і Юлія Емяльянава з СШ №4 са сваімі настаўнікамі
Наталляй Навіцкай і Таццянай Кавалёвай, якія даследавалі «Лексіка-семантычную
характарыстыку айконімаў Асіповіцкага раёна”. Святлана Окрут з Дараганаўскага
ВПК напісала пад кіраўніцтвам Мікалая Тамашова «Дараганаўскую вераснянку” — у
іх II месца. Трэці вынік у Паўла Астрауха з Ліпеньскага ВПК дзіцячы
сад-сярэдняя школа за «Тэматыку лірыкі Ф.А.Карашкова, асаблівасці творчага
метаду паэта”. Кіравала работай Марына Андрыенка.

— Асаблівасць
сёлетняй «навукова-даследчай кампаніі” ў тым, што ў работах выразна
праследжваецца вялікая цікавасць вучняў да мясцовага матэрыялу, да сваёй
спадчыны. І яшчэ — многія даследаванні мелі практычную накіраванасць, што
таксама мае сваё станоўчае значэнне, — так выказалася загадчык раённага
вучэбна-метадычнага кабінета Наталля Панфіловіч.

Валянціна
КОРБАЛЬ.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем