Чытач ставіць праблему Гарадская школа і вясковыя дзеці №53

Нядаўна ў рэдакцыю газеты прыйшло пісьмо ад Надзеі
Купрэхінай, дзе яна расказвае, што напачатку чэрвеня ўсім бацькам з Замошша і
суседніх вёсак, чые хлопчыкі і дзяўчынкі вучацца ў САШ № 4, было прапанавана
перавесці дзяцей у Вяззеўскую школу з-за таго, што на новы навучальны год
падвоз вучняў не будзе ажыццяўляцца. А яшчэ ў бацькоў-замошаўцаў склалася
ўражанне, што ў школе спецыяльна ствараюцца ўмовы, каб сельскія дзеці тут не
вучыліся. Напрыклад, ставяць класы займацца ў другую змену. І хто падумае аб
тым, што для дзяцей перамена месца вучобы — стрэс?..

За каментарыямі наш карэспандэнт звярнулася да
пасадавых асоб.

Наталля Шаўчэнка, начальнік райаддзела адукацыі:

— 13 студзеня 2011 года Прэзідэнтам краіны быў
падпісаны прыняты леташнім снежнем Палатай прадстаў-нікоў і адобраны Саветам
Рэспублікі Нацыянальнага сходу Кодэкс аб адукацыі. Ён уступае ў сілу 1 верасня.
Згодна з артыкулам 47 «Транспартнае забеспячэнне”, бясплатны падвоз дзяцей на
школьным аўтобусе з сельскай мясцовасці ў гарадскую ажыццяўляць неправамерна.
Таму мы і прапанавалі бацькам Вяззеўскую школу — адну з лепшых у раёне і адну з
бліжэйшых. Акрамя гэтага, у там дзеці маюць бясплатнае харчаванне, што па
сённяшніх часах таксама немалаважны аргумент. Калі ж бацькі жадаюць пакінуць
сваіх дзяцей у САШ № 4 — калі ласка, гэта не забараняецца. Толькі ўжо падвозіць
іх трэба будзе самім не на школьным, а на рэйсавым аўтобусе. Што тычыцца
адаптацыі школьнікаў, то ў Вяззеўскай школе працуюць высокакваліфікаваныя
педагогі, ёсць псіхолаг. Яны і дапамогуць дзецям прызвычаіцца да новых умоў.
Падрабязна аб усіх плюсах-мінусах сітуацыі гаварылася на бацькоўскім сходзе,
які быў спецыяльна арганізаваны з гэтай нагоды ў аддзеле адукацыі. Мяркую,
татам і мамам падстаў для засмучэння няма.

Ганна Маісеенка, дырэктар САШ № 4:

— Сапраўды, школа працавала і будзе працаваць у
дзве змены. Класаў на другой змене менш не стане: калі раней першыя класы былі
ў дзіцячым садзе, то зараз — ужо ў школе. А гэта і памяшканні для заняткаў, і
спальні… Арганізацыя навучальнага працэсу строга падпарадкоўваецца
санітарна-гігіенічным патрабаванням. Напрыклад, абавязкова павінны вучыцца ў
першую змену 1, 2, 5, 9 і 11 класы. Імкнемся арганізоў-ваць заняткі так, каб не
атрымлівалася, што якой-небудзь паралелі ўвесь час выпадае хадзіць у школу
пасля абеду. І, канечне, ніхто не выбірае спецыяльна класы, дзе ёсць сельскія
дзеці. Іх інтарэсы для нас — перш за ўсё.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем