“Бухта капітанаў” (№ 19)

“Бухта
капітанаў” — так называецца
тэлевізійны конкурс па рухомых гульнях сярод школ Беларусі.

Па рэспубліцы
адабраны 32 школы, якія падзелены на 8 груп, і ў фінал трапляюць толькі
мацнейшыя з кожнай. Для гэтага трэба не толькі перамагчы каманду, якая выбрана
па жараб’ёўцы, але і пераможцу другой пары. З абедзвюма задачамі паспяхова
справілася каманда з 10 вучняў Дараганаўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа.

На
тэлеконкурсе наша школа была ў ліку пяці школ Магілёўшчыны і адзінай — з
Асіповіцкага раёна. Чаму іменна мы? Адказваем: нашы юныя спартсмены ўжо маюць
добры вопыт выступлення ў спартыўнай тэлегульні “Вас выклікае Спартландыя”, якая
была некалькі гадоў таму на тэлеканале “Лад”.

…Прыехалі на
“Бухту капітанаў” у спартыўны комплекс “Раўбічы”. Сустрэлі нас вельмі добра.
Жылі ў гасцініцы, па два чалавекі ў нумары. У пакоі — усё неабходнае:
шафа-купэ, ложкі, тумбачкі, тэлевізар, душ. З акна адкрываўся цудоўны від на
высокія горкі, рознай вышыні трампліны, лыжныя трасы для біятланістаў. Як нам
туды хацелася! Вось толькі вольнага часу зусім не было. Спаборніцтвы праходзілі
з самай раніцы і да вечара, з перапынкамі на харчаванне і сон. I так — на
працягу трох дзён…

У першы дзень
жараб’ёўка звязала нас з вялікай школай з Наваполацка. Барацьба была цяжкай,
але мы ўвесь час памяталі пра пачуццё абавязку перад нашай установай адукацыі,
настаўнікамі, роднымі. Вельмі хацелася вікторыі, інакш — да пабачэння, Раўбічы!
Калі перамагалі, то радаваліся і крычалі на ўсю спартзалу. Нам вельмі
дапамагалі нашы настаўнікі Зінаіда Рыгораўна Струпінская і Таццяна Валер’еўна
Сямёнава. Падтрымлівалі, давалі парады.

Выйгралі —
выйшлі на другі ўзровень. Дарэчы, гэтую гульню можна будзе паглядзець на
тэлеканале “Лад” 4 красавіка, паперажываць і парадавацца разам.

Наступны
сапернік — пераможца іншай пары, каманда Дзісненскай школы з Віцебшчыны. Гэта
быў “моцны арэшак”! Надзвычай напружаным аказаўся музычны конкурс. Нашай Раі
Цераш з некалькіх песень трэба было выцягнуць адну і праспяваць яе, а ўся
каманда — на падтанцоўцы. Рая вельмі хацела, каб дасталася песня “Караблікі” —
атрымалася! Уся зала апладзіравала яе выкананню.

Перамога! Нас
узнагародзілі дыпломамі, а таксама рукзакамі і майкамі. Пасля каманда знаёмілася
з Юнгай і Камандорам, фатаграфаваліся, бралі аўтографы. А назаўтра вярталі-ся
дамоў, вясёлыя і шчаслівыя.

Наперадзе —
фінал. Сярод васьмі лепшых каманд Беларусі — і наша! Фінальныя спаборніцтвы
плануюцца ў сярэдзіне красавіка. Будзем добра рыхтавацца, пастараемся выступіць
дастойна.

Насця
АстаповIч,

вучаніца 6
класа, капітан каманды.

Последние новости

Профилактика

с 17 марта по 04 апреля на территории Осиповичского района пройдет Республиканская пожарно-профилактическая акция по предупреждению пожаров и гибели людей от них в жилищном фонде «За безопасность вместе»

14 марта 2025
Читать новость
Общество

Из мечтателей – в спасатели!

13 марта 2025
Читать новость
Власть

“У России большие козыри”. Лукашенко о возможности мирных переговоров по Украине

13 марта 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заявил о народной поддержке в Беларуси курса на сотрудничество с Россией

13 марта 2025
Читать новость
Актуальнае

ИВАНОВА ЕЛЕНА АЛЕКСАНДРОВНА: ПУТЬ К РАЗВИТИЮ И УСПЕХУ

13 марта 2025
Читать новость
Актуальнае

ВАЛЕНТИНА РУНОВИЧ: БИЗНЕС, ОБЪЕДИНЯЮЩИЙ УЮТ И ТВОРЧЕСТВО

13 марта 2025
Читать новость