Асіповіцкая гімназія: выбар з перспектывай на заўтра

Гiмназія мае больш высокі статус чым звычайная
школа — на III ступені навучання асобныя прадметы вывучаюцца па накірунках на
павышаным узроўні, у дадатак да базавых ведаў навучэнцу даецца магчымасць больш
цікавага, шматбаковага, універсальнага развіцця.

Мы ганарымся, што ўстанова адзіная ў вобласці
беларускамоўная, і добра разумеем, што дзяцей і надалей трэба далучаць да
нацыянальнай культуры, прывіваць ім любоў да роднай мовы.

Місія гімназіі — стварэнне ўмоў для нацыянальнай
эліты краіны; асноўная мэта, над якой працуем, — фарміраванне ўсебакова
развітай асобы, здольнай рэалізаваць свой інтэлектуальны і творчы патэнцыял у
дынамічных сацыяльна-эканамічных умовах. Маем уласную сімволіку, гімн,
традыцыі. Сярод іх — дзень гімназіі, прысвячэнне ў гімназісты, дзень
самакіравання, свята талентаў, дні навук.

“Калі быць — то быць лепшымі” — перакананы
педагагічны калектыў. За час існавання гімназіі, гісторыя якой пачынаецца з
1994 года, калектыў даў пуцёўку ў жыццё 766 юнакам і дзяўчатам, у ліку якіх 94
медалісты: 63 — залатыя, 31 сярэбраны. Радуе і тое, што ўсе нашы выпускнікі
паступаюць у вышэйшыя і сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Прыярытэтныя накірункі дзейнасці гімназіі —
павышэнне якасці адукацыі праз работу з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі
і ўзроўню выхаванасці праз актывізацыю работы органаў самакіравання, рэалізацыя
здароўезберагаючых тэхналогій, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне.

Для развіцця інтэлектуальных і творчых
здольнасцей вучняў у нас паспяхова працуе навукова-даследчае таварыства
старшакласнікаў “Пошук”, на I ступені навучання — навуковае таварыства
“Прыступка ў будучыню”. Навучэнцы прымаюць актыўны ўдзел у раённых і
рэспубліканскіх — Мележаўскія чытанні ў г. Гомелі, Міжнародная
навукова-даследчая канферэнцыя ў г. Калінкавічы — конкурсах навукова-даследчых
работ. У гонар гімназістаў — пераможцаў міжнароднага конкурсу
навукова-даследчых работ па матэматыцы Максіма Сінькевіча і Яўгена Яўсеенкі —
названы малыя планеты, адкрытыя ў 2005 годзе ў лабараторыі імя Лінкальна ў
Кліўлендзе.

На базе ўстановы працуе рэсурсны цэнтр па тэме:
“Сістэма работы па арганізацыі факультатыўных заняткаў як сродак і асноўная
ўмова задавальнення агульнаадукацыйных запытаў і пазнавальных інтарэсаў
вучняў”, раённы цэнтр па рабоце з таленавітымі вучнямі. Сябруюць таксама
гімназісты і са спортам, актыўна прапагандуюць здаровы лад жыцця.

Высокія паказчыкі навучэнцаў — вялікая заслуга
педагагічнага калектыву. Сёння адукацыйны працэс ажыццяўляюць 73 настаўнікі,
82% з якіх маюць вышэйшую і I кваліфікацыйную катэгорыі. Двойчы нашы педагогі —
С.В.Дзюбенка ў 2003 і Т.Л.Амбрушкевіч у 2006 годзе — станавіліся Настаўнікамі
года Магілёўскай вобласці.

 Прафесійнае развіццё настаўніка немагчыма без
стварэння каманды аднадумцаў — і мы працуем толькі ў садружнасці.

Словам, навучанне ў гімназіі арыентавана на
выяўленне інтарэсаў і здольнасцей вучня, развіццё яго патэнцыялу. Менавіта тут
кожны можа праявіць свае інтарэсы да навукі, любому баку ведаў. I нашы дзверы
адчынены для ўсіх, хто жадае знайсці верных сяброў і таленавітых настаўнікаў.

Святлана МАМСIКАВА,

дырэктар ДУА “Гімназія г. Асіповічы”.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем