Асіповіччына: кветкі і віншаванні — жанчынам-педагогам

У зале раённага Цэнтра культуры адбылася традыцыйная сустрэча педагогаў, прысвечаная Дню жанчын, і напярэдадні свята многія з іх атрымалі заслужаныя
ўзнагароды. Напрыклад, дырэктар раённага
Цэнтра турызму і  краязнаўства Святлана Барысевіч — Грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама — загадчыца Карытненскага дзіцячага сада Франціса Сямашка, вядучы спецыяліст райаддзела адукацыі Дзмітрый Калтовіч, дырэктар СШ № 3 Анатоль Шчамялёў, настаўніца гімназіі Людміла Дамарацкая, загадчыца ясляў—сада № 2 Марына Жукава, настаўніца Жорнаўскай школы Вольга Міхайлава, выхавальнік спецшколы—інтэрната Наталля Пятровіч, кіраўнік фізічнага выхавання дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Валянціна Суміч. Ганаровых грамат раённага выканаўчага камітэта ўдастоены намеснік дырэктара гімназіі Наталля Кулакова і настаўніца СШ № 1 Святлана Казачонак, а педагогі Вяззеўскай школы Аляксандр Ляўкоў і СШ № 4 Наталля Пінчук — Падзячных лістоў старшыні райвыканкама. Шэраг працаўнікоў устаноў адукацыі быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі райаддзела адукацыі, таленавітая вучаніца Святлана Папова, якая неаднаразова з’яўлялася пераможцай заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове, а ў гэтым навучальным годзе стала дыпламантам міжнароднай — каштоўным падарункам.

Ушаноўваліся таксама пераможцы і
фіналісты конкурсаў п
рафе—сійнага майстэрства «Настаўнік года-2013″ і «Лепшы выхавальнік«, і адзін з пераможцаў — Максім Мікуліч — выступіў з самапрэзентацыяй.
Віншавалі і пераможцаў раённых спаборніцтваў школ, дашкольных і пазашкольных устаноў за дасягненне найвышэйшых паказчыкаў у працы па выніках
мінулага года.

Іна Заскевіч.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем