Аматары ці прафесіяналы? №42

Існуе дзве катэгорыі
ўдзельнікаў конкурсаў самадзейнасці. Першыя выхад на сцэну ўспрымаюць як шлях
да гільяціны, другія — як дэфіле па «чырвонай” дарожцы прэстыжнай цырымоніі
кшталту «Грэмі”. Радуе той факт, што на гала-канцэрце, прысвечаным 90-годдзю
Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі «Песня застаецца з
чалавекам”, арганізаваным адпаведным райкамам прафсаюза, канкурсанты другой
катэгорыі яўна пераважалі.

Музычна-танцавальнае шоу
праходзіла 26 красавіка ў раённым Цэнтры культуры і сабрала поўную залу
ўдзельнікаў, груп падтрымкі і проста гледачоў. І глядзець было на што! Як
слушна заўважыў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў
адукацыі і навукі Сяргей Вінаградаў, з такімі талентамі нават не трэба
запрашаць да сябе чужых «зорак”.

Сапраўды, у нашых школах,
каледжы, аддзеле адукацыі, дашкольных і пазашкольных установах адукацыі ёсць і
сапраўдныя оперныя дзівы, і барды, і эстраднікі — прасцей пералічыць, каго
сярод іх няма. «Дараганаўскія дзяўчаты” проста скараюць сваімі народнымі
спевамі і весялосцю. Людміле Арловай прамы шлях у Оперны тэатр, Андрэй
Краўчанка і Жанна Ліхадзіеўская, здаецца, толькі што вярнуліся са сваіх
музычных прома-тураў, бо на сцэне адчуваюць сябе не горш за Антонава ці
Міхальчык, чые песні выконваюць. А пасля раманса з кінафільма «Табар ідзе ў
неба” мімаволі задумаешся: сярод продкаў Людмілы Грынько яўна былі галасістыя
рамалэ… Прыемна было пачуць на гала-канцэрце і творы на словы класіка
сучаснай беларускай літаратуры Леаніда Дранько-Майсюка («Полька беларуская” і
«Чарка на пасашок”).

Але на конкурсе заўжды ёсць
тыя, хто спадабаўся журы, і тыя, каму пакуль яшчэ не пашанцавала. Дыпломы
першай ступені на гэты раз атрымалі дуэт САШ № 1, Сяргей Задоля з яслі-садка
«Каласок”, вакальны дуэт і салістка Ганна Дудко з Цэнтра творчасці дзяцей і
моладзі, Наталля Васілеўская са спецшколы-інтэрната. А Святлана Кавальчук з САШ
№ 2 стала пераможцам у намінацыях «Аўтарская песня” і «Песня-шлягер”.

Акрамя таго, Сяргей Вінаградаў
за актыўную культурна-масавую работу сярод членаў галіновага прафсаюза ўручыў
Ганаровыя граматы сацыяльнаму педагогу Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання
і рэабілітацыі Таццяне Вараўка і кіраўніку гуртка ЦТДіМ Ганне Дудко. Ганаровую
грамату за развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, садзейнічанне
прафсаюзу ў рэалізацыі яго праграм атрымала начальнік аддзела адукацыі
райвыканкама Наталля Шаўчэнка.

Падобныя конкурсы самадзейнасці
сапраўды вельмі цікавыя як для гледачоў, так і для саміх канкурсантаў. Першыя
могуць пабачыць сваіх знаёмых і калег у зусім іншым ракурсе, другія — творча
праявіць сябе. І часам проста немагчыма дакладна вызначыцца, прафесіянал ці
аматар на сцэне…

Ганна ФАРЫДОВІЧ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем