Алімпіядная экспрэсія №37

Сустрэча з 9-класніцай-гімназісткай Віялетай
Чорнай пакінула ўпэўненасць, што мы яшчэ не раз пачуем пра дасягненні гэтай
дзяўчынкі, а перамога на рэспубліканскай алімпіядзе па біялогіі — гэта толькі
пачатак яе вялікага шляху ў навуку.

Кожны поспех мае сваю асаблівую аснову. Віялета
лічыць, што нагод было некалькі. Напрыклад, павага да біялогіі ў сям’і,
прыроджаная цікавасць да акаляючага свету, захапленне прадметам, якое прывіла
настаўніца Жанна Аляксандраўна Маціеўская. Дарэчы, педагог лічыць, што вікторыя
ў пераважнай большасці належыць самой вучаніцы — такому яе старанню і
мэтанакіраванасці можна толькі пазайздросціць: маючы права свабоднага
наведвання вучэбнай установы ў час падрыхтоўкі да алімпіяды, школьніца ўсё
роўна падымалася ў 6 гадзін раніцы і, строга распланаваўшы дзень, метадычна
займалася. Вета ж пераканана, што яе Дыплом I ступені — заслуга настаўніцы:
гэта яна змагла зачараваць таямніцамі ўсяго жывога, разгледзела ў дзяўчынцы
схільнасць да вывучэння біялогіі. Безумоўна, дапамагло тонкае ўзаемаразуменне паміж
педагогам і вучаніцай, падобнасць іх характараў. У выніку ўзнікшага на фоне
агульнага імкнення да перамогі рэзанансу падрыхтоўка аказалася вельмі якаснай.
З адным жа аргументам згодны абедзве: значную ролю адыграла і сям’я — без
падтрымкі родных наўрад ці ўсё так добра атрымалася б. Зараз дзяўчынка мае
магчымасць без уступных іспытаў паступіць вучыцца па біялагічным профілі. I
гэтай прывілеяй збіраецца скарыстацца: стаць навучэнкай ліцэя БДУ, а потым
працягнуць вучобу далей.

Віялета з задавальненнем падзялілася сваімі
ўражаннямі ад паездкі:

— Шчаслівая не толькі з-за свайго паспяховага
выступлення, але і што прынесла радасць іншым: настаўніцы, гімназіі — ведаю, што
ўсе вельмі хваляваліся, сям’і — па маім прыез-дзе дома арганізавалі сапраўднае
свята. Некалі здавалася неверагоднай вышынёй — перамога ў рэспубліцы, а самі
ўдзельнікі — супервундэркіндамі. Цяпер ведаю, што ў свеце няма нічога
немагчымага. Калі мэтанакіравана ісці да свайго маяка, то абавязкова дасягнеш
запланаванага. І гэта вельмі прыемнае пачуццё — паверыць у сябе. А яшчэ рада,
што нарэшце скончыўся “форс-мажор”. Практычна з лістапада, калі паказала лепшы
вынік сярод аднагодкаў у раёне, усе дні складаліся толькі са штудзіравання
біялогіі. Хоць было вельмі цікава рыхтавацца, аднак напружанне таксама
адчуваецца.

Незабыўныя ўражанні пакінуў горад Гродна, дзе
праходзіла спабор-ніцтва. Жылі ў інтэрнаце на 9-ым паверсе, адкуль адкрывалася
панарама абласнога цэнтра — прыгажосць і зачараванне! Незвычайнай была і сама
алімпіяда. Асабліва спадабалася практычная частка. Кожнаму з нас трапілася
нейкая “жывёліна”, якую павінны былі разгледзець пад мікра-скопам, вызначыць,
што за “экзэмпляр”, ды яшчэ правесці пэўныя доследы. Давялося нямала
“паляваць”, каб “злавіць” сваю інфузорыю-туфельку. Як аказалася, шчаслі-вую…

Нават імя гімназісткі з намёкам на біялогію.
Праўда, цікава, якая з яго інтэрпрэтацый стала больш важнай: “Віта” — жыццё,
або “Віола” — фіялка? Лёс, што тут яшчэ скажаш…

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В а.г. Вязье Осиповичского района активно проводится ремонт улично-дорожной сети

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

Ко Дню народного единства Нацбиблиотека представит выставку с редкими картами

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

12 сентября 2025
Читать новость