Аазіс дабрыні і прыгажосці №17-18

Паміж прыгараднымі вёскамі Забалацце і
Пратасевічы, якія нібы зрасліся разам, прытуліўшыся да вясковай крамы,
размясціўся будынак мясцовага садка з прыгожай назвай «Церамок”, ад якой
навявае атмасферай загадкавасці, казачнай таямнічасці. Здаецца, дзесьці на ліпе
ці таполі прыхаваўся каток-залаты лабок, ля паркану знаходзіцца нара нейкага
дзіўнага звера і нават варона пралятае над дахам не сама па сабе, а па загаду
лясных волатаў. Усе пабудовы вакол дашкольнай установы густа прыпарушаны
выпаўшым за ноч снегам і таму здаюцца незвычайнымі, настройваюць на летуценны
лад…

Ля дзвярэй сустракае загадчык Любоў
Уладзіміраўна Доўгаль, якая ўз-начальвае дзяржаўную ўстанову адукацыі «Дзіцячы
сад «Церамок” в. Пратасевічы” на працягу 20 гадоў.

— Мне пашанцавала з калектывам. Ён невялічкі, 11
чалавек, але надзвычай дружны, з’яднаны агульнымі мэтамі і справамі, гэта
калектыў аднадумцаў. Музычны кіраўнік Валянціна Гулік, выхавальнікі Алена
Запольская, Наталля Сукора, Алена Пахомава, загадчык гаспадаркі Святлана Новік,
памочнік выхавальніка Святлана Князік, кухар Лідзія Рабкова — усе стараюцца
стварыць малым утульнасць і дамашнюю абстаноўку. I гэта ўдаецца цудоўна,
нездарма дэвізам служаць словы: «Увесь свет — дзецям”. Нашаму калектыву
ўласцівы творчы пошук, любоў да дзяцей не на словах, а на справе.

Усе супрацоўнікі працавітыя і робяць усё, каб
унутраны і вонкавы вы-гляд установы меў не казённы выгляд, а нагадваў дзецям іх
любімыя казкі. Імкнёмся жыць у суладдзі з людзьмі і прыродай. Сумеснымі намаганнямі
ствараем на тэрыторыі дашкольнай установы кветкавыя аазісы. Ёсць у нас і вадаём
з малымі архітэктурнымі формамі.

За акном лютуе апошні зімовы месяц, таму ўсю
«надворную” прыгажосць можна ўбачыць на фота-здымках спецыяльна створанага
альбома, кожны кадр якога нібы ўвабраў у сябе «душу” кожнага ландшафтнага
аб’екта. Вадзяны сад, казачны куток, сухі ручай, куток сяброўства «Саша і
Маша”, грыбная паляна, куток сноў і снавідзенняў, пудзель-летуценнік, сонечная
клумба, куток адпачынку…

Усё — і цікава, і нетрывіяльна. На такой
гульнёвай пляцоўцы з мноствам скульптурных персанажаў, штучна створаных
біяцэнозаў дзецям няма калі сумаваць.

Хто аўтар усіх гэтых цікавых задумак?
Аказваецца, гаспадыня ўстановы час дарам не бавіць. Напрыклад, у час летняга
адпачынку, які Любоў Ула-дзіміраўна любіць праводзіць актыўна, падарожнічаючы,
намётанае вока адразу заўважае штосьці новае і цікавае, што, пера-працаваўшы,
можна пераў-васобіць у новае збудаванне або куточак, каб парадаваць дзяцей
новым сюрпрызным момантам. Многія ідэі «прыехалі” ў Пратасевічы з Брэста,
Гродна, Расіі і Украіны. Вось такі творчы працэс па добраўпарадкаванні
тэрыторыі, за які дашкольная ўстанова атрымоўвала прызавыя месцы ў раённым
спаборніцтве ў 2008 і 2010 гг.

У «Церамку” дзецям вельмі падабаецца, сваю групу
наведваюць рэгулярна, амаль не хварэюць. Iндэкс здароўя тут складае 92,3%, што
на многа перавышае раённыя, абласныя і рэспубліканскія паказчыкі. Працуе ва
ўстанове тры гурткі дадатковай адукацыі: па тэатральнаму мастацтву, выяўленчай
дзейнасці і развіваючых гульнях. Запамінальна праходзяць фізкультурныя святы і
забавы, раніш-нікі. Нядаўна адбылося свята «Спорт і я — здаровая сям’я”.

Вельмі цэняць і паважаюць у садку бацькоў.
Менавіта з іх дапамогаю адбываюцца ўсе касметычныя рамонты. Сумеснымі
намаганнямі вядуць работу па прадухіленню бацькоўскай недабранадзейнасці.

Навучыліся тут і грошы зарабляць. За сродкі,
атрыманыя ад пазабюджэтнай дзейнасці, набылі дзіцячыя сталы, крэселкі,
гульнёвыя камплекты. Цалкам абнавілі тэхналагічнае абсталяванне.

— Ці ёсць якія праблемы?

— Яны вырашальныя, — упэўнена адказвае
загадчыца, — па меры ўзнік-нення знаходзяцца і спосабы іх рашэння.

Такая ўпэўненасць радуе наведвальнікаў, а
калектыву надае новыя сілы для творчых пошукаў і здзяйсненняў, без якіх плённа
працаваць немагчыма.

Iна ЗАСКЕВIЧ.

 

Последние новости

Культура

«Библионочь-2026» в Осиповичах: танцы, квесты и белорусские традиции в городской библиотеке № 2

30 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Осиповичах презентовали сборник «Горький вкус чернобыльского пепла», посвященный 40-летию аварии на ЧАЭС

30 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Юные спортсмены Осиповичского района привезли медали с областных и республиканских соревнований

30 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко назвал инициативу «Один район — один проект» стратегической задачей в региональном развитии

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

Что изменится с 1 мая: прожиточный минимум, детские пособия, выплаты ветеранам и пособие на погребение

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах прошла акция по очистке лесополосы в районе водозабора «Северный»

30 апреля 2026
Читать новость