7 чэрвеня ў раёне ўшаноўвалі лепшую вучнёўскую моладзь

7 чэрвеня ў раёне ўшаноўвалі лепшую вучнёўскую моладзь

Удзел ва ўрачыстасцях прынялі многія, і з прывітальным словам і пажаданнямі самага найлепшага да медалістаў, пераможцаў заключнага этапу міжнародных конкурсаў і рэспубліканскіх работ даследчага характару, алімпіяд па вучэбных прадметах звярнуўся першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Ананіч.

Медалістаў сёлета 21: Ксенія Асадчая, Анастасія Лынюк, Раман Жарносенка, Ганна Юркавец (гімназія), Ксенія Грышановіч, Марыя Епіхава, Сяргей Канстанціновіч (СШ № 1), Крысціна Грынь, Васіліна Міха-дзюк, Арцём Іоскін (СШ № 2), Алена Альховік, Кацярына Кірылюк, Кірыл Сафонцаў (СШ № 3), Анастасія Кавеня, Ганна Лазовік, Кацярына Седас, На-дзея Чучына (СШ № 4), Анастасія Няверава (Лапічы), Барыс Барысаў (Каменічы), Марыя Баран (Дараганава) і Марына Раеўская (“серабро”, Жорнаўка). Пра іх цікава і змястоўна расказалі дырэктары школ. І ў кожнай характарыстыцы адчуваўся гонар за выхаванцаў, якія настойлівасцю і мэтанакіраванасцю дасягнулі высокіх вынікаў. Многія рабяты не толькі паспяхова вучыліся, але і неаднаразова абаранялі гонар раёна і вобласці ў розных інтэлектуальных спаборніцтвах.

Шмат цёплых слоў было адрасавана і школьнікам, чыя даследчая дзейнасць атрымала высокую ацэнку рэспубліканскага журы. З навуковай работай па біялогіі Дзяніс Дзенісенка і медалістка Алена Альховік з СШ № 3 сталі стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта краіны па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў; уладальнікамі Дыпломаў III і ІІ ступеняў за ўдзел у ХХХ конкурсе біёлага-экалагічных работ — Дар’я Навасёлава з гэтай жа школы і выдатнік-выпускнік Барыс Барысаў з Каменіч. Ён жа з сябрам Міхаілам Шкурыным перамаглі ў ХХІІІ навуковай канферэнцыі вучняў у секцыі “Біялогія”, а Ганна Марозава з Лапіч заняла вышэйшую прыступку па літаратуразнаўстве. Іх працу курыравалі педагогі Святлана Зайцава, Ала Шалыпіна, Таццяна Пісьмянкова адпаведна. Вучань СШ № 4 Канстанцін Літвінка (настаўнік Аляксей Шунько) ушаноўваўся з нагоды заахвочвальнага водгуку, атрыманага на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды.

І, безумоўна, не абышлося без узнагарод: медалістам уручаліся прэміі, дыпламантам конкурсаў і алімпіяды — каштоўныя падарункі, бацькам і педагогам таленавітых юнакоў і дзяўчат — падзячныя лісты. Настаўнік рускай мовы і літаратуры гімназіі Таццяна Амбрушкевіч, якая стала лаўрэатам Міжнароднага конкурсу педагічнага майстэрства, што праходзіў у Маскве, атрымала прэзент ад райарганізацыі “Белая Русь”.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Фота Ніны ЦАРЫК.

Больш фота – на старонках “АК” у сацыяльных сетках “Вконтакте” і “Одноклассники”.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем