7 чэрвеня ў раёне ўшаноўвалі лепшую вучнёўскую моладзь

7 чэрвеня ў раёне ўшаноўвалі лепшую вучнёўскую моладзь

Удзел ва ўрачыстасцях прынялі многія, і з прывітальным словам і пажаданнямі самага найлепшага да медалістаў, пераможцаў заключнага этапу міжнародных конкурсаў і рэспубліканскіх работ даследчага характару, алімпіяд па вучэбных прадметах звярнуўся першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Ананіч.

Медалістаў сёлета 21: Ксенія Асадчая, Анастасія Лынюк, Раман Жарносенка, Ганна Юркавец (гімназія), Ксенія Грышановіч, Марыя Епіхава, Сяргей Канстанціновіч (СШ № 1), Крысціна Грынь, Васіліна Міха-дзюк, Арцём Іоскін (СШ № 2), Алена Альховік, Кацярына Кірылюк, Кірыл Сафонцаў (СШ № 3), Анастасія Кавеня, Ганна Лазовік, Кацярына Седас, На-дзея Чучына (СШ № 4), Анастасія Няверава (Лапічы), Барыс Барысаў (Каменічы), Марыя Баран (Дараганава) і Марына Раеўская («серабро», Жорнаўка). Пра іх цікава і змястоўна расказалі дырэктары школ. І ў кожнай характарыстыцы адчуваўся гонар за выхаванцаў, якія настойлівасцю і мэтанакіраванасцю дасягнулі высокіх вынікаў. Многія рабяты не толькі паспяхова вучыліся, але і неаднаразова абаранялі гонар раёна і вобласці ў розных інтэлектуальных спаборніцтвах.

Шмат цёплых слоў было адрасавана і школьнікам, чыя даследчая дзейнасць атрымала высокую ацэнку рэспубліканскага журы. З навуковай работай па біялогіі Дзяніс Дзенісенка і медалістка Алена Альховік з СШ № 3 сталі стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта краіны па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў; уладальнікамі Дыпломаў III і ІІ ступеняў за ўдзел у ХХХ конкурсе біёлага-экалагічных работ — Дар’я Навасёлава з гэтай жа школы і выдатнік-выпускнік Барыс Барысаў з Каменіч. Ён жа з сябрам Міхаілам Шкурыным перамаглі ў ХХІІІ навуковай канферэнцыі вучняў у секцыі “Біялогія”, а Ганна Марозава з Лапіч заняла вышэйшую прыступку па літаратуразнаўстве. Іх працу курыравалі педагогі Святлана Зайцава, Ала Шалыпіна, Таццяна Пісьмянкова адпаведна. Вучань СШ № 4 Канстанцін Літвінка (настаўнік Аляксей Шунько) ушаноўваўся з нагоды заахвочвальнага водгуку, атрыманага на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды.

І, безумоўна, не абышлося без узнагарод: медалістам уручаліся прэміі, дыпламантам конкурсаў і алімпіяды — каштоўныя падарункі, бацькам і педагогам таленавітых юнакоў і дзяўчат — падзячныя лісты. Настаўнік рускай мовы і літаратуры гімназіі Таццяна Амбрушкевіч, якая стала лаўрэатам Міжнароднага конкурсу педагічнага майстэрства, што праходзіў у Маскве, атрымала прэзент ад райарганізацыі “Белая Русь”.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Фота Ніны ЦАРЫК.

Больш фота — на старонках «АК» у сацыяльных сетках «Вконтакте» і «Одноклассники».

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем