6 вопросов учителю. Ирина Альховик

6 вопросов учителю. Ирина Альховик

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вяззеўскай СШ Iрына Альховік

— Чаму абралі беларускую філалогію ў якасці справы жыцця?

— У маім выпадку інакш і быць не магло, улічваючы тое асяроддзе, у якім вырасла. Вучылася ў Каменіцкай сярэдняй школе, дзе, як і ва ўсёй вёсцы, з беларускай мовай сябруюць. Да таго ж родная мова давалася лягчэй за любы іншы прадмет. Паўплывала і зацікаўленасць беларускім фальклорам. Падчас вучобы ва ўніверсітэце займалася збіраннем казак, легенд, паданняў у суседніх з Каменічамі вёсках, а зараз арганізоўваем з вучнямі правядзенне народных абрадаў, фальклорных свят. Не абышлося і без уплыву настаўніцы беларускай мовы і літаратуры. Ніна Сяргееўна Вікторчык была строгім, патрабавальным педагогам, але давала высокі і, што важна, трывалы ўзровень ведаў і дапамагала мне не толькі ў школе. Калі пасля заканчэння ўніверсітэта патрапіла ў родную школу, дзе Ніна Сяргееўна была ўжо дырэктарам, менавіта яна дапамагала асвойваць шматлікія педагагічныя сакрэты.

— Настаўнікам можна стаць ці патрэбна ім нарадзіцца?

— Як бы гэта банальна ні прагучала, настаўнік — гэта не прафесія, а стан душы. Тут не можа быць белага альбо чорнага, вялікая роля належыць паўтонам: адносінам да дзяцей, упэўненасці ў сабе, знешняму выгляду. Вучні адчуваюць, як да іх ставіцца настаўнік, і вядуць сябе з ім адпаведна, а любоў дзяцей — бадай, галоўны паказчык правільнага кірунку работы любога настаўніка.

Асабіста мне больш падабаецца працаваць з сярэднімі і старшымі класамі. З імі можна адчуваць сябе на роўных, з імі цікава. Аднак магу зразумець патрэбы і знайсці падыход да дзетак любога ўзросту, пачынаючы з дзіцячага садка, дзе мне некаторы час прыйшлося працаваць. У любым выпадку ў школе адзін дзень не падобны на другі, і ў гэтым плюс, бо не застойваешся, пастаянна прымяраеш новыя для сябе ролі: арганізатара, мастака, паэта, кампазітара і нават харэографа. Настаўніцкая справа не абмяжоўваецца вузкай спецыялізацыяй.

— Як зрабіць цікавымі ўрокі мовы і літаратуры?

— Аснова цікавага ўрока — яго разнапланавасць. У сорак пяць хвілін стараюся ўмясціць творчыя заданні, заданні-спаборніцтвы, гульні на развіццё логікі. Ключавую ролю адыгрывае і танальнасць голасу. Выкладанне, асабліва літаратуры, не павінна быць манатонным. Часта вучні старшых класаў глядзяць на мяне касым вокам, калі расповед вяду эмацыянальна, але ж глядзяць і, што немалаважна, слухаюць. Не лішнім будзе і пажартаваць, калі гэта да месца. А праблем з дысцыплінай не будзе, калі ўрок цікавы і насычаны. Тады і месца для свавольства не застаецца.

— Класнае кіраўніцтва для Вас — цяжар ці задавальненне?

— Зараз кірую шостым класам. Шчырыя, разумныя дзеці, з якімі склаліся добрыя адносіны і ўзаемапавага. Мы з імі разам і ў школе, і ў вольны час. Ездзім усім класам на экскурсіі, ходзім у паходы, выбіраемся на пікнікі. Сумесна рыхтуем мерапрыемствы выхаваўчага характару. Класнае кіраўніцтва для мяне — захапленне. Ніякай складанасці. Да ўсіх дзяцей стаўлюся з аднолькавай ступенню любові, але з адной умовай: ніякага падману. Прызвычаіла да праўды ўсіх сваіх вучняў, таму давяраю ім і магу даручыць любую адказную справу.

— Настаўнік — гэта статычныя веды ці пастаянны прагрэс?

— Без самаадукацыі немагчыма і дзецям даць якасныя веды, таму імкнуся быць у курсе новых педагагічных практык і прыёмаў, навінак мастацкай літаратуры, усіх змен у адукацыйнай сістэме. З задавальненнем наведваю пасяджэнні метадычных аб’яднанняў, семінары, удзельнічаю ў анлайн-канферэнцыях, курсах па павышэнні кваліфікацыі. Напрыклад, нядаўна наведала семінар па падрыхтоўцы да алімпіяды, які праходзіў у Мінску. Мне гэта цікава, бо ёсць здольныя вучні, якія з года ў год удзельнічаюць у алімпіядах і паказваюць неблагія вынікі.

— Як адпачываюць педагогі?

 — У вольны час іграю на піяніна, наведваю тэатры, хаджу ў кіно, катаюся на веласіпедзе. Разам з сям’ёй падарожнічаю па славутых мясцінах Беларусі. Яшчэ ствараю рэцэпты мясных страў, па якіх спачатку гатую сама, а пасля дзялюся з калегамі і сяброўкамі.

Гутарыла Ганна ШАРАМЕТ.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем