4 лістапада сярэдняя школа № 5 упершыню напоўнілася дзіцячымі галасамі. Раёнка вырашыла даведацца, як зараз ідуць справы ва ўстанове адукацыі

4 лістапада сярэдняя школа № 5 упершыню напоўнілася дзіцячымі галасамі. Раёнка вырашыла даведацца, як зараз ідуць справы ва ўстанове адукацыі

Новая школа знаходзіцца ў шматнаселеным мікрараёне, які даволі хутка расце. Таму ў першую чаргу тут вучацца дзеці, якія жывуць на замацаванай да ўстановы тэрыторыі — вуліцы і завулка Чарняхоўскага і вуліцы Крыловіча. Але ёсць школьнікі і з іншых частак горада, і нават з аграгарадка Лапічы ды вёскі Цэль.

Па словах дырэктара СШ № 5 Вікторыі Ліхачовай, тут навучаецца 739 і выхоўваецца 73 дзіцяці. Сам жа будынак па праекце разлічаны на 950 месцаў, так што санітарна-гігіенічныя патрабаванні выконваюцца з лёгкасцю. У сярэднім у паралелях па тры класы. Большыя паралелі толькі сярод перша- і пяцікласнікаў: па чатыры класы ў кожнай. Самыя вялікія па напаўняльнасці 10 клас, у якім навучаецца 29 падлеткаў, а таксама 6 “А” і 6 “В”, дзе налічваецца па 30 чалавек. У астатніх класах у сярэднім займаецца ад 24 да 27 школьнікаў.

Тут функцыянуе тры класы інтэграванага навучання і выхавання, працуе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

З уводам новай установы адукацыі ў эксплуатацыю колькасць вучняў у гарадскіх школах паменшылася, што дало магчымасць перайсці на навучанне ў адну змену.

— Настаўнікам і навучэнцам нашай школы атрымалася двойчы пачаць навучальны год, — гаворыць Вікторыя Мікалаеўна. — Прычым другі раз мы ўсе зведалі масу фантастычных эмоцый. Адаптаваліся ў новым будынку вельмі хутка. Дзеці шчаслівыя, педагогам таксама ўсё падабаецца. Ва ўстанове створана выдатная база: гімнастычная, трэнажорныя, спартыўныя залы, некалькі адкрытых пляцовак і стадыён са штучным пакрыццём. Месца хопіць як самім навучэнцам, так і навучэнцам іншых школ, якія захочуць арганізавана прыйсці пазаймацца.

Навучальныя кабінеты аснашчаны інтэрактыўнымі сенсарнымі панэлямі і камп’ютарамі, да таго ж маецца два камп’ютарныя класы, чатыры лінгафонныя кабінеты. У ліку навінак, якімі можа пахваліцца не кожная школа, — абсталяваныя сучаснай тэхнікай кабінеты працы, размешчаныя ў асобным блоку будынка школы. Для дзяўчынак — для шыцця і кулінарыі, хлопчыкаў — майстэрні па апрацоўцы металу і дрэва. Адным словам, ёсць усё неабходнае, таму ўсе дружна ўключыліся ў працяг навучальнага працэсу.

Калектыў установы фарміраваўся загадзя і ўжо летам быў укамплектаваны на 90%. Зараз у штаце працуе больш за 60 педагагічных работнікаў, восем з іх маладыя спецыялісты. У наступным годзе кіраўніцтва чакае настаўнікаў пачатковых класаў, матэматыкі, геаграфіі, фізічнай культуры і здароўя, педагога-псіхолага. Паколькі ўстанова маладая, патрабуюцца і тэхнічныя работнікі.

Усім знаёмая бібліятэка на вуліцы Інтэрнацыянальнай — сектар па абслугоўванні дзіцячага чытача філіяла “Гарадская бібліятэка № 2” — з панядзелка па пятніцу працуе на базе СШ № 5. Цікава, што ва ўстанове паралельна дзейнічае школьная бібліятэка, якую могуць наведваць толькі вучні ўстановы. Паколькі школа абсталявана электроннымі замкамі, дзеці праходзяць праз турнікет, карыстаючыся банкаўскімі карткамі навучэнца, а наведвальнікі сектара па абслугоўванні дзіцячага чытача — з дапамогай чытацкага білета, які выдаецца падчас першага наведвання.

Последние новости

Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В а.г. Вязье Осиповичского района активно проводится ремонт улично-дорожной сети

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

Ко Дню народного единства Нацбиблиотека представит выставку с редкими картами

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

12 сентября 2025
Читать новость