21 год жыцця Надзея Піліпенка аддала дзіцячаму саду “Церамок”

21 год жыцця Надзея Піліпенка аддала дзіцячаму саду “Церамок”

У дзяцінстве жыхарка Пратасевічаў марыла стаць настаўнікам пачатковых класаў і нават атрымала адпаведную адукацыю ў Горацкім педвучылішчы, а пасля і ў Магілёўскім педуніверсітэце імя Аркадзя Куляшова. Мара споўнілася, але трошкі інакш: 21 год жыцця Надзея Рыгораўна аддала дзіцячаму саду “Церамок” на малой радзіме. Зараз яна працуе з хлопчыкамі і дзяўчынкамі да чатырох гадоў і выконвае адразу некалькі роляў.

Педагога

— За ўвесь час у прафесіі падыходы да выхавання дзяцей істотна змяніліся. У адукацыйную праграму штогод уключаюцца новыя элементы, павялічваецца выкарыстанне сучасных тэхналогій. Гэта, безумоўна, патрабуе ад спецыяліста несупыннага развіцця, самаўдасканалення. Не дазваляюць ленавацца і выхаванцы. Пазнанне свету ў іх адбываецца ў асноўным праз сэнсарныя адчуванні. Таму заняткі будуюцца з выкарыстаннем матэрыялаў, якія можна ўбачыць, памацаць, пазнаёміцца з іх уласцівасцямі. Нязменным засталося асноўнае — уважлівыя адносіны да кожнага дзіцяці.

Псіхолага

— Выхавацель дапамагае рабятам не толькі адаптавацца ў калектыве, але і зразумець, наколькі магчыма ў такім узросце, самога сябе. Мы вучымся распазнаваць эмоцыі, спачуваць, дапамагаць іншым. Акрамя гэтага, часта прыходзіцца аказваць псіхалагічную дапамогу і бацькам, якіх апаноўвае беспрычынная трывога за сына ці дачку.

Памочніка

— Навыкі самаабслугоўвання — тое, да чаго прывучаем у першую чаргу, бо часам у сад прыходзяць дзеці, якія не ўмеюць карыстацца гаршком ці ўнітазам, самастойна апранацца, есці. Яшчэ адна задача — разам з дэфектолагам пазбавіць хлопчыкаў і дзяўчынак ад маўленчых праблем. На жаль, усё часцей сталі прыходзіць дзеці, якія не гавораць. У такім выпадку імкнёмся максімальна супрацоўнічаць з бацькамі, бо шмат залежыць ад таго, наколькі мамы і таты гатовыя да дамашніх заняткаў, працяглай і часам цяжкай працы. Але ў апошні час заўважаю добрую тэндэнцыю. Бацькі сталі больш свядома адносіцца да адказнай справы выхавання: чытаюць тэматычную літаратуру, не баяцца звяртацца да спецыялістаў, падыходзіць да нас за парадай.

Пяшчотнай матулі

— У мяне трое дзяцей, таму разумею, наколькі важныя для выхаванцаў праяўленні пяшчоты: абдымкі, добрыя словы, усмешкі. Ніколі на іх не скуплюся і заўжды напамінаю бацькам, што ніякія мультфільмы, цацкі і нават самыя незвычайныя прысмакі не заменяць часу, праведзенага разам.

Последние новости

Здравоохранение

Проект “Здоровые города и проселки”

11 июля 2025
Читать новость
Власть

“И нам ничего не будет страшно”. Лукашенко высказался про ИИ и призвал белорусов ценить то, что у них есть

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Вода из колодца: пить или не пить

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Заместитель председателя Осиповичского райисполкома проведет прямую линию

11 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичском гарнизоне начал работать воспитательно-оздоровительный военно-патриотический круглосуточный лагерь “Юность”

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Заместитель председателя Могилевского облисполкома проведет прямую линию

11 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем