21 августа в Осиповичах прошла традиционная конференция педагогических работников

21 августа в Осиповичах прошла традиционная конференция педагогических работников

Канферэнцыю адкрыў старшыня райвыканкама Андрэй Дубінчык. Ён звярнуўся да педагогаў з добрымі, шчырымі пажаданнямі і ўручыў узнагароды. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 3 Таццяна Татур атрымала Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 12 настаўнікаў удастоены грамат профільнага Міністэрства, а праца настаўніка матэматыкі СШ № 4 Алены Мурашка адзначана Падзякай Магілёўскага аблвыканкама.

Важнай часткай мерапрыемства стала ўшанаванне кіраўнікоў, якія ідуць на заслужаны адпачынак. Словы падзякі сёлета гучалі ў адрас метадыста раённага вучэбна-метадычнага кабінета Людмілы Кадзет і загадчыка дзіцячага сада № 6 “Сонейка” Алены Ясакавай. Людміла Фёдараўна прысвяціла сістэме адукацыі ўсё жыццё. У яе працоўнай кніжцы толькі тры ключавыя пасады: настаўнік матэматыкі Крамокскай сярэдняй школы, інспектар асіповіцкага РАНА і метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета. Узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі”. Не менш пачэсны працоўны шлях і ў Алены Іванаўны. Яна ўзначальвала ўстанову на працягу 16 гадоў. Дзякуючы намаганням і прафесіяналізму калектыву і кіраўніка, дзіцячы сад № 6 з 2022 года з’яўляецца рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкай па тэме “Укараненне сеткавай мадэлі фарміравання грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі навучэнцаў: рэгіянальная мадэль”.

Каб дасягнуць найвышэйшых вынікаў у педагагічнай дзейнасці, неабходны пастаяннае павышэнне прафесійнага ўзроўню, самаадукацыя, знаёмства з вопытам калег. На сёлетняй канферэнцыі агучваліся лепшыя напрацоўкі ў важнай справе фарміравання пачуцця патрыятызму ў падрастаючага пакалення.

Загадчык аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Сяргейчык (злева) прааналізавала дзейнасць аддзела і ўстаноў раёна, намеціла задачы, якія неабходна вырашыць, а таксама ўзнагародзіла семярых педагогаў Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама за шматгадовую і добрасумленную працу. Сярод іх і настаўнік англійскай мовы СШ № 2 Людміла Цвірко.

Уручалі ўзнагароды і ад райкама прафсаюза работнікаў адукацыі

і навукі. Ганаровую грамату з рук старшыні аб’яднання Марыны Гірэнка (злева) атрымалі кіраўнікі фізічнага выхавання, старшыні першасных прафсаюзных арганізацый дзіцячых садоў № 1 “Журавінка”

і № 6 “Сонейка” Галіна Герасімовіч і Інеса Круціліна, а таксама Таццяна Чэпік. Падзякі райкама профільнага прафсаюза папоўнілі скарбонку старшыні пярвічкі СШ № 4, настаўніка біялогіі Вольгі Клімовіч (справа) і кіраўніка фізічнага выхавання, члена прафкама Асіповіцкага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Паліны Міруковай.

Прысутным таксама прадставілі і зноў прызначаных упраўленцаў. Так, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 5 стала настаўнік пачатковых класаў СШ № 1 Ірына Анісава. Дар’я Мінава змяніла пасаду намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 4 на партфель галоўнага спецыяліста аддзела па адукацыі райвыканкама, а дырэктар Осаўскай базавай школы Таццяна Чэпік стала метадыстам раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 7 июля для всех знаков зодиака

7 июля 2025
Читать новость
Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем