10 декабря — День прав человека

10 декабря — День прав человека

Ведаць, каб карыстацца

10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прыняла Усеагульную дэкларацыю праў чалавека — дакумент, у якім былі абвешчаны неад’емныя правы, уласцівыя кожнаму, незалежна ад яго расы, полу, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых перакананняў, нацыянальнага або сацыяльнага паходжання, маёмаснага, са-слоўнага ці іншага становішча. Дэкларацыю пераводзяць часцей, чым любы іншы дакумент у свеце: яе тэкст існуе больш чым на 500 мовах.

У нашай краіне традыцыйна ў розных навучальных установах праходзяць тэматычныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня праў чалавека і прыняцця Дэкларацыі. У ходзе іх правядзення рэалізуецца магчымасць інфармавання шырокай грамадскасці ў прававых пытаннях і праявы салідарнасці з людзьмі, чыя праца накіравана на захаванне і абарону праў.

Так, у пачатку лістапада ў Асіповіцкім каледжы прайшла дэкада прававой культуры, каштоўнасных адносін да соцыума, калектыву “Ад правілаў — да права”. Гэта традыцыйнае мерапрыемства, прымеркаванае да Сусветнага дня праў чалавека. Падчас дэкады былі праведзены ўрокі прававой дасведчанасці “Правілы нашага жыцця”, тэматычныя куратарскія гадзіны, маніторынг ведаў “Заканадаўства і правы чалавека” з мэтай выяўлення ўзроўню сфарміраванасці прававой культуры навучэнцаў, пашырэння іх ведаў і выхавання павагі да праў іншых людзей.

Бібліятэкар Ала Качан правяла агляд літаратуры “Без закона жыць нельга”, пазнаёміла прысутных з асноўнымі законамі, якія распавядаюць аб правах чалавека, прадэманстравала прэзентацыю “Абавязкі і правы чалавека”.

Завяршала дэкаду пазнавальная віктарына “Грамадзянінам быць абавязаны”, падрыхтаваная і праведзеная педагогам-арганізатарам Інай Манетавай, якая паказала навучэнцам адзінства праў і абавязкаў, спрыяла стварэнню цэласнага ўяўлення аб асабістай адказнасці за антыграмадскія ўчынкі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы другога курса. Падлеткі праявілі актыўнасць на ўсіх этапах гульні: аналізавалі прапанаваныя сітуацыі, вызначалі парушаныя правы, рашалі прававыя рэбусы, выконваючы творчыя заданні і паказваючы пры гэтым знаходлівасць і кемлівасць.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем