1 верасня хлопчыкі і дзяўчынкі сядуць за парты ў абноўленай школьнай форме

1 верасня хлопчыкі і дзяўчынкі сядуць за парты ў абноўленай школьнай форме
Жнівень — напружаны час не толькі для дачнікаў і аграрыяў, але і для бацькоў школьнікаў: пачынаецца актыўная падрыхтоўка да новага навучальнага года, які сёлета стартуе з некалькімі істотнымі новаўвядзеннямі. Пра адно з іх і пойдзе размова.

На першы-другі разлічыся!

1 верасня хлопчыкі і дзяўчынкі сядуць за парты ў абноўленай школьнай форме. Нагадваем: летась у кожнай установы адукацыі з’явіўся свой адметны элемент адзення (значок альбо гальштук) і эмблема. Зараз іх дапоўняць больш грунтоўныя рэчы: жакеты, пінжакі абранага бацькамі раней колеру. Для таго каб зрабіць выбар, які задаволіць усіх, на працягу мінулага навучальнага года праходзілі анкетаванні, сходы, абмеркаванні.

Колер ведаў

Каб даведацца, як будуць выглядаць вучні Асіповіччыны, у першую чаргу звяртаем увагу на сайты школ — асноўную крыніцу інфармацыі як непасрэдна для законных прадстаўнікоў (вядома, што ёсць месенджары, але сітуацыі бываюць розныя), так і для астатніх зацікаўленых. Аднак з 19 устаноў толькі тры размясцілі паўнавартасныя звесткі і пра стыль адзення, і пра абраныя элементы формы. Астатнія абмежаваліся каталогам, рэкамендаваным Міністэрствам адукацыі, стандартным спісам патрабаванняў да знешняга выгляду альбо ўвогуле ніяк не закранулі гэта пытанне ці схавалі адказ на яго ў глыбінях інтэрнэт-рэсурсу. Таму звяртаемся ў аддзел па адукацыі райвыканкама.

Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела Алеся Букач, самымі папулярнымі другімі элементамі школьнай формы сталі камізэлькі, а колерамі — сіні і чорны. Напрыклад, у СШ №№ 2, 4 і гімназіі школьнікі апрануцца ў сінія камізэлькі са значкамі. Але ёсць школы, што ўсё ж вылучыліся. Так, вучні Татаркаўскай сярэдняй школы, акрамя сіняй камізэлькі, якая была ўведзена ў мінулым годзе, будуць апранаць сіні пінжак. Такі ж элемент дапоўніць вобраз дзяцей СШ № 3. Ясеньская сярэдняя школа выбрала камізэльку шэрага колеру, а СШ № 1 дадала да гальштука чорныя штаны.

Два бакі адной праблемы

Калі і ўстановы адукацыі, і псіхолагі сыходзяцца ў думцы пра безумоўную карысць аднолькавага стылю адзення, то сярод бацькоў і, канечне, вучняў, погляды розняцца.

Яўгенія Цітова:

— Дачка ходзіць ў першую школу, дзе абавязковыя элементы адзення — бардовы гальштук з эмблемай і чорны колер формы ў спалучэнні з белым. Абмежаванняў па фасоне ці вытворцы не было, але апранацца ў такім стылі дзяўчыне не зусім падабаецца. Асабліва нязручнымі падаюцца туфлі — хочацца замяніць іх на больш прывычны для дзяцей абутак.

Лілія Налівайка:

— У нашай трэцяй школе, куды ходзяць мае сыны ў другі і сёмы класы, першым элементам стаў гальштук, што вельмі зручна ў параўнанні з нашыўкамі, шаўронамі альбо значкамі. Што тычыцца адзення, то пасля анлайн-галасавання быў абраны пінжак сіняга колеру. Хлопцы нічога супраць увядзення формы не маюць. Яны ведаюць, што існуе такое паняцце, як дрэс-код, і яго патрэбна прытрымлівацца, таму ахвотна выбіралі мадэлі разам з намі.

Марыя Дашук:

— Мой сын Дзяніс пойдзе ў сёмы клас Лапіцкай сярэдняй школы. Агульным рашэннем абралі сінюю камізэльку ў дадатак да значка. Сын з задавальненнем апранаецца ў форму. Гаворыць, што ў ёй адчувае сябе дарослым.

 

 

Последние новости

Общество

«Стой! Стреляют!»: На осиповичском полигоне по 26 ноября проходят боевые стрельбы подразделений Вооруженных Сил страны

7 октября 2025
Читать новость
Общество

ФК «Осиповичи» сыграл вничью с «Волной»: обзор матча и анонс следующей игры

7 октября 2025
Читать новость
Власть

Лидеры Беларуси и Омана продолжили начатое накануне общение в домашней обстановке

7 октября 2025
Читать новость
Год благоустройства

Акцыя “Дай лесу новае жыццё!”

7 октября 2025
Читать новость
Общество

С 22 ноября 2025 изменяется порядок выдачи кредитов

7 октября 2025
Читать новость
Общество

График работы общественной приемной по правовым вопросам Осиповичского райисполкома

7 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем