Заўтра — дзень падпісчыка

Пройдзе ён ва ўсіх аддзяленнях сувязі. Землякі, якія аформяць абанементы на “Асіповіцкі край” 23 сакавіка, будуць мець шанс выйграць бонус-купон ад рэдакцыі. Такіх прызоў мы падрыхтавалі 50. Якія перавагі дае купон? Яго можна абмяняць на віншаванне на старонках газеты сваіх родных, блізкіх, сяброў з любым святам. Патрэбна размясціць аб’яву? Зрабіць гэта бясплатна таксама дапаможа бонус. Плюс дадатковая магчымасць — бясплатнае відэавіншаванне ў інтэрнэт-рэсурсах “АК”.
Заставайцеся з намі!