З канца лютага да пачатку красавіка — найлепшая пара для краніравання дрэў

З канца лютага да пачатку красавіка — найлепшая пара для краніравання дрэў

Гэтымі работамі ў ліку іншых клопатаў зараз і займаецца УКП ЖКГ. Працуюць па заяўленчым прынцыпе, часцей за ўсё падобныя звароты паступаюць ад жыхароў райцэнтра.

І не толькі галлё на дрэвах абразаюць камунальнікі, а яшчэ і высякаюць некаторыя шкодныя расліны. Напрыклад, нядаўна ад раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя было атрымана прадпісанне з пералікам 28 пунктаў росту інвазіўных дрэў, якія зараз і ліквідуюцца.

Як расказала галоўны спецыяліст райінспекцыі Юлія Хвісевіч, папярэднія гады мэтанакіравана вяліся работы па скарачэнні плошчаў, захопленых баршчэўнікам Сасноўскага і залатарнікам канадскім, што дало добрыя вынікі. Таму зараз больш увагі можна надзяліць барацьбе з іншымі шкоднымі культурамі. Сёння ў прыярытэце знішчэнне клёна ясенелістага і рабініі псеўдаакацыі (народная назва — белая акацыя). Імі ў 80-я гады актыўна засаджвалі вуліцы населеных пунктаў, ды толькі не ўлічылі таго факта, што гэтыя культуры хутка абсемяняюць навакольную тэрыторыю, перашкаджаючы росту і развіццю іншых дрэў. Таму зараз эколагі б’юць трывогу і нагадваюць усім землекарыстальнікам аб неабходнасці весці барацьбу з гэтымі раслінамі. Дарэчы, сёлета раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выдзелена 32 976 рублёў на ачыстку тэрыторый ад “зялёных агрэсараў”.

Чым жа небяспечныя інвазіўныя культуры для чалавека і навакольнага асяроддзя? Дадзеная група нешматлікая, але аказвае значны негатыўны ўплыў на прыроду. Справа ў тым, што распаўсюджванне чужародных раслін пагражае экасістэмам і прычыняе шкоду сельскай гаспадарцы, прыродным біяцэнозам, а часам і здароўю людзей.

Самы небяспечны з гэтай “кампаніі” — баршчэўнік Сасноўскага, сок якога наносіць апёкі скуры чалавека.

Пылок залатарніка канадскага выклікае моцную алергічную рэакцыю, а сама расліна стварае праблемы для росту сельгаскультур.

Апалае лісце клёна ясенелістага настолькі едкае, што выцясняе дубровы. А ў чалавека выклікае палінозы.

Кара і плады рабініі псеўдаакацыі ўтрымліваюць рэчывы, якія валодаюць нейратаксічным дзеяннем.

Пералічаныя расліны пры знешнім прывабным выглядзе наносяць непапраўную шкоду асяроддзю. Таму выкарыстоўваць іх для дэкаратыўных мэт забаронена.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем