З канца лютага да пачатку красавіка — найлепшая пара для краніравання дрэў

З канца лютага да пачатку красавіка — найлепшая пара для краніравання дрэў

Гэтымі работамі ў ліку іншых клопатаў зараз і займаецца УКП ЖКГ. Працуюць па заяўленчым прынцыпе, часцей за ўсё падобныя звароты паступаюць ад жыхароў райцэнтра.

І не толькі галлё на дрэвах абразаюць камунальнікі, а яшчэ і высякаюць некаторыя шкодныя расліны. Напрыклад, нядаўна ад раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя было атрымана прадпісанне з пералікам 28 пунктаў росту інвазіўных дрэў, якія зараз і ліквідуюцца.

Як расказала галоўны спецыяліст райінспекцыі Юлія Хвісевіч, папярэднія гады мэтанакіравана вяліся работы па скарачэнні плошчаў, захопленых баршчэўнікам Сасноўскага і залатарнікам канадскім, што дало добрыя вынікі. Таму зараз больш увагі можна надзяліць барацьбе з іншымі шкоднымі культурамі. Сёння ў прыярытэце знішчэнне клёна ясенелістага і рабініі псеўдаакацыі (народная назва — белая акацыя). Імі ў 80-я гады актыўна засаджвалі вуліцы населеных пунктаў, ды толькі не ўлічылі таго факта, што гэтыя культуры хутка абсемяняюць навакольную тэрыторыю, перашкаджаючы росту і развіццю іншых дрэў. Таму зараз эколагі б’юць трывогу і нагадваюць усім землекарыстальнікам аб неабходнасці весці барацьбу з гэтымі раслінамі. Дарэчы, сёлета раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выдзелена 32 976 рублёў на ачыстку тэрыторый ад «зялёных агрэсараў».

Чым жа небяспечныя інвазіўныя культуры для чалавека і навакольнага асяроддзя? Дадзеная група нешматлікая, але аказвае значны негатыўны ўплыў на прыроду. Справа ў тым, што распаўсюджванне чужародных раслін пагражае экасістэмам і прычыняе шкоду сельскай гаспадарцы, прыродным біяцэнозам, а часам і здароўю людзей.

Самы небяспечны з гэтай «кампаніі» — баршчэўнік Сасноўскага, сок якога наносіць апёкі скуры чалавека.

Пылок залатарніка канадскага выклікае моцную алергічную рэакцыю, а сама расліна стварае праблемы для росту сельгаскультур.

Апалае лісце клёна ясенелістага настолькі едкае, што выцясняе дубровы. А ў чалавека выклікае палінозы.

Кара і плады рабініі псеўдаакацыі ўтрымліваюць рэчывы, якія валодаюць нейратаксічным дзеяннем.

Пералічаныя расліны пры знешнім прывабным выглядзе наносяць непапраўную шкоду асяроддзю. Таму выкарыстоўваць іх для дэкаратыўных мэт забаронена.

Последние новости

Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем