Весткі Асіповіцкага раёна

Весткі Асіповіцкага раёна

10 тысяч трохлітровых слоікаў «Агуркоў марынаваных беларускіх» ужо сышло ў гэтым сезоне з канвеера ААТ «Асіповіцкі кансервавы завод». Яшчэ 15 тон агуркоў чакаюць сваёй чаргі. Закупляецца гэтая зялёная прадукцыя ў мясцовым райста, а таксама ў фермерскіх гаспадарках Брэсцкай вобласці.

270 чалавек праходзяць аздараўленне ў дзіцячым санаторыі “Свіслач”, на базе якога размясціўся і спартыўны аздараўленчы лагер, дзе адпачывае 25 юных гімнастак. У суправаджэнні бацькоў папраўляюць здароўе 36 дзяцей-інвалідаў.

У райспажыўтаварыстве — разгар нарыхтовак. Прадпрыемства ўжо прыняло ад насельніцтва амаль 40,2 тоны чарніц, каля 300 кілаграмаў чырвоных і чорных парэчак, 47,4 тоны агуркоў, прыкладна 26 тон капусты, 2,8 — морквы, 3,5 — чырвоных буракоў. За здадзеную прадукцыю насельніцтва атрымала ўжо больш за мільярд рублёў.

У раёне дзейнічае 27 аграэкасядзіб, большасць якіх зараз рыхтуецца да ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Лепшая аграэкасядзіба”, вынікі якога будуць падведзены ў жніўні. Спаборніцтва пройдзе па пяці намінацыях: “Лепшы старт”, “Беларуская традыцыйная кухня”, “Этнакомплекс”, “Экасядзіба”, “Стыль і гармонія”. Дарэчы, летась у апошняй намінацыі стала пераможцай гаспадыня аграэкасядзібы “Свіслач” Марыя Пішчык.

У лабараторыі мясцовага рынку за студзень-чэрвень зроблена 3.525 экспертыз расліннай, 240 — малочнай, 187 — мясной, 3.837 — іншай сельскагаспадарчай прадукцыі, сярод якіх — яйцо і мёд. Радыелагічных даследаванняў было праведзена 258.

У Карытненскім сельсавеце сёлета праведзена 6 пасяджэнняў савета грамадскага пункта аховы правапарадку, на якія запрашаўся 31 чалавек. У адносінах 16 асоб прынята рашэнне пра іх працаўладкаванне. Разгледжана 17 матэрыялаў, у тым ліку 4 тычацца грамадзян, схільных да здзяйснення правапарушэнняў і злачынстваў; 12 — да тых, хто злоўжывае алкаголем. Працаўладкаваны 21 непрацуючы грамадзянін.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем