Усё ў нас будзе добра!

Усё ў нас будзе добра!

Цёплым, эмацыянальным, патрыятычным атрымалася сённяшняе падвядзенне вынікаў у штогадовым спаборніцтве па сацыяльна-эканамічным развіцці Асіповіцкага раёна. Па-кароткаму — злёт перадавікоў. Былі адзначаны лепшыя ў сваіх сферах у 2023 годзе літаральна па ўсіх напрамках. Адметнасцю сённяшняга свята — а інакш гэта мерапрыемства і не назавеш — стала і значная колькасць гасцей. Завіталі ў Асіповічы прадстаўнікі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — намеснік старшыні пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і сацыяльным развіцці Алег Дзячэнка, аблвыканкама — старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Анатолій Ланкуць, галаўных прадпрыемстваў — генеральны дырэктар ААТ “Бабушкина крынка” Эдуард Арэшка, намеснік гендырэктара РУП “Магілёўаблгаз” Аляксандр Прафацілаў, кіраўніцтва Пухавіцкага і Бярэзінскага раёнаў Мінскай вобласці, дэлегацыя з Бранска Расійскай Федэрацыі, пра якую “АК” сёння ўжо расказваў у сваім тэлеграм-канале. Ну і, зразумела, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь, ветэраны працы.

Першым віншаваў асіпаўчан старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі. Ён адзначыў, што дасягнутыя высокія рэзультаты — вынік складанай і напружанай працы моцных духам, мэтанакіраваных людзей. Тых, хто можа пераадольваць любыя цяжкасці і паспяхова рэалізоўваць пастаўленыя задачы. Кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу, што нас чакаюць важныя падзеі: 100-годдзе заснавання Асіповіцкага раёна, 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Канстанцін Аляксандравіч падзякаваў усім за шчырую працу. У Год якасці асноўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна — павышэнне эфектыўнасці работы эканомікі і паляпшэнне на гэтай аснове якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва.


Прыемным момантам стала ўзнагароджанне Асіповіцкага раёна РУП “Магілёўаблгаз”: прадпрыемства ўпершыню праводзіла конкурс на лепшы рэгіён па рабоце з газавымі службамі. І гэтым рэгіёнам у Прыдняпроўскім краі стала Асіповіччына.
Што характэрна: усе госці, што выступалі на сцэне, сышліся ў адным меркаванні: асіпаўчанам можна толькі па-добраму зайздросціць. І ў гэтым ёсць рацыя: наш край сапраўды цудоўны і камфортны для жыцця.


Не будзем пералічваць усіх, хто атрымаў узнагароды, — гэта “АК” ужо зрабіў у сённяшнім тэматычным нумары, а проста ад душы павіншуем землякоў. Асаблівай падзякі заслугоўваюць і арганізатары свята: добры настрой ужо чакаў запрошаных на ўрачыстасць у фае “Равесніка” — тут былі наладжаны майстар-класы, дэгустацыі нашых перапрацоўчых прадпрыемстваў, працавалі выставы карцін і прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гучала жывая музыка, а потым ужо на сцэне было прадстаўлена шмат новых яркіх, крэатыўных нумароў. Словам, атрымалася сапраўднае шоу, якое стала таксама своеасаблівым падарункам усім, хто прысутнічаў на мерапрыемстве.

Больш фота глядзіце ў нашым тэлеграм-канале.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость