У шлях з Богам!

У шлях з Богам!
Многія асіпаўчане і госці горада, апынуўшыся на чыгуначным вакзале, звяртаюць увагу на культавае збудаванне, якое ўпрыгожвае перон.

Некалькі гадоў тут знаходзілася капліца, якая па блаславенні епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма з пачатку гэтага года ператворана ў храм у гонар іконы Божай Маці «Смаленская» Падворка мужчынскага манастыра ў гонар іконы Божай Маці «Жываносная крыніца». І калі раней зайсці сюды можна было толькі ў пэўныя даты, то зараз царква будзе адчынена кожны дзень з 10.00 да 20.00. Па нядзелях і вялікіх царкоўных святах тут будуць ажыццяўляцца Боскія літургіі і іншыя адправы. Сюды можна завітаць, каб паставіць свечку, памаліцца перад дарогай, заказаць малебен або атрымаць духоўную падтрымку.

Сімвалічна, што працаваць у новым фармаце царква пачала 19 студзеня — на Вадохрышча. У гэты ж дзень прыхаджане змаглі набраць у храме вады, прывезенай з Прошчанскай крыніцы, а таксама атрымаць блаславенне ігумена Максіма (Юндзіла).

 

 

Последние новости

Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко и другие лидеры стран СНГ около часа общались в закрытом формате после саммита 

10 октября 2025
Читать новость
Власть

Стали известны подробности международных контактов Лукашенко на полях саммита СНГ

10 октября 2025
Читать новость
Общество

Кассы самообслуживания в Осиповичах: удобство будущего или потеря человеческого общения?

10 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем