Осиповичи: коротко о разном

Осиповичи: коротко о разном

Перыяд дзеяння штогадовай 50-працэнтнай зніжкі на праезд для пенсіянераў падоўжаны па 31 кастрычніка з улікам зваротаў грамадзян — адпаведны ўказ Кіраўнік дзяржавы падпісаў у панядзелак. Раней права на зніжку для грамадзян, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту і якім прызначана дзяржаўная пенсія незалежна ад яе віду, дзейнічала па 30 верасня.

Раённая круглагадовая спартакіяда сярод арганізацый і прадпрыемстваў стартуе заўтра ў 11 гадзін на стадыёне “Алімпіец”, дзе прадстаўнікі працоўных калектываў паспаборнічаюць у лёгкай атлетыцы, баскетболе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, гіравым спорце.

У фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Жамчужына” ў сувязі з планавым адключэннем гарачага водазабеспячэння з 10 па 20 ліпеня не будуць працаваць басейн, аквазона і саўна. Да канца месяца прыпыніў працу і басейн “Дэльфін”: тут праводзяцца прафілактычныя работы.

На віртуальную выставу фотаздымкаў “Как будто в детство давнее ведут меня они…” запрашае раённы гісторыка-краязнаўчы музей. На здымках, самы даўні з якіх датаваны канцом ХIХ стагоддзя, адлюстраваны вуліцы, паркі, плошчы нашага горада і, вядома ж, гараджане. Цікава ведаць, як выглядалі Асіповічы і землякі ў мінулым стагоддзі? Фотавыстава даступна па 31 ліпеня.

Праект па стварэнні безбар’ернага асяроддзя “Даступны спорт” распрацаваны раённым цэнтрам сацабслугоўвання насельніцтва, паведамляе сайт аблвыканкама. Мэта праекта — стварэнне шматфункцыянальнай спартыўнай прасторы, адаптаванай для грамадзян з інваліднасцю, у тым ліку інвалідаў-калясачнікаў, для ўмацавання фізічнага здароўя і павышэння якасці жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Вынікі фотаконкурсу “Зямля пад белымі крыламі” падвядуць 15 ліпеня ў раённым цэнтры культуры і адпачынку. Тут у 17.30 пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў і адкрыецца выстава работ.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем