Навіны Асіповіччыны

Навіны Асіповіччыны

Тры навагоднія ёлкі ўстаноўлены ў райцэнтры працаўнікамі УКП ЖКГ: 12-метровыя — у парках на абодвух баках горада, 5-метровая — на пасёлку Савецкі.

5,5 тысячы абанементаў АВЭС “Белтэлекам” пераведзена ў Асіповічах на оптавалаконную сувязь. Зараз праца ідзе ў аўтазаводскім мікрараёне — тут 28 шматпавярховак, каля 2 тысяч кватэр, і да канца года кожная атрымае оптавалакно. Акрамя гэтых маштабных работ, у сувязі са зняццем каардынатнай станцыі адбываецца масавае пераключэнне нумароў тэлефонаў юрыдычных асоб і арганізацый.

91 тысячу тон салодкіх караняплодаў прыняў сёлетнім сезонам Асіповіцкі буракапрыёмны пункт Слуцкага цукроварафінаднага камбіната. Сельгаспрадпрыемствамі раёна разам з фермерскай гаспадаркай “АграАўтаНова” здадзена 22782 тоны цукровых буракоў.

320% да адпаведнага леташняга перыяду складае аб’ём вытворчасці прадукцыі за студзень-лістапад на Асіповіцкім вытворчым участку ААТ “Бабруйскі КХП”. За гэты час тут выпушчана 32042 тоны мукі, 15927 — круп, у тым ліку 9868 — аўсяных.

“З любоўю да цябе, Беларусь” — пад такой назвай пройдзе ў Магілёве 10 снежня святочнае мерапрыемства, прысвечанае завяршэнню Года культуры. Ад Асіповіччыны ў ім прымуць удзел майстры па валянні з шэрсці, вышыўцы, ткацтве, народны ансамбль народнай песні і музыкі “Сузор’е” Пратасевіцкага і народны эстрадны ансамбль “Парадзіз” Ліпенскага СДК.

Зямельныя пытанні актыўна вырашаюцца ў Вяззеўскім сельвыканкаме. Сёлета сюды паступіла 138 заяў па афармленні праваўстанаўліваемых дакументаў, 58 — на пастаноўку на чаргу і прадастаўленне ўчасткаў для будаўніцтва і абслугоўвання жылых аднакватэрных дамоў. Для ўзвядзення жылля выдзелена  16 участкаў. 4,2 гектара неапрацоўваемых зямель падрыхтавана для перадачы ААТ “Авангард-Ніва”.

2146 індывідуальных домікаў для ўтрымання цялят было запланавана сёлета зрабіць у гаспадарках раёна — набліжаемся да яго выканання.

86,1 тысячы рублёў са сродкаў рэспубліканскага бюджэту асвоена з пачатку года ААТ ПМК-95 “Вадбуд” на тэхнічнае абслугоўванне аб’ектаў. Ад заілення ачышчана 14 кіламетраў каналаў, драўніннай расліннасці і кустоўя — 11 км, абкошана 343 км. Зараз распачнуцца работы па рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы Валчанка, якая знаходзіцца на мяжы нашага і Бабруйскага раёнаў.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем