Навіны перапрацоўчых прадпрыемстваў Асіповіччыны

Навіны перапрацоўчых прадпрыемстваў Асіповіччыны

Карысная аўсянка

Аўсяныя крупы і кашы, якіх сукупна на Асіповіцкім вытворчым участку “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” выпускаецца 18 відаў, займаюць важнае месца на канвееры прадпрыемства. Адметна, што гэтая прадукцыя высока ацэнена не толькі землякамі, але і жыхарамі іншых краін — вялікія аб’ёмы пастаўляліся летась у Эстонію, сёлета — ва Украіну. Каб прапануемая прадукцыя адпавядала еўрапейскім патрабаванням якасці, трэба было ўдасканаліць тэхналогію вырабу круп. Каля двух мільярдаў рублёў укладзена ў фотасепаратар нямецкай вытворчасці, які ўстанаўліваецца зараз і ўжо ў лютым пачне працаваць.

Вытворчыя магутнасці новай тэхнікі залежаць ад агульнай магутнасці лініі і будуць знаходзіцца прыкладна на ўзроўні 2 тоны круп у гадзіну.  Пазней за месяц на ўчастку можна будзе атрымліваць каля 1.000 тон аўсяных круп.

 Калі супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі пойдзе ў такім кірунку, як плануецца, то на экспарт будзе адпраўляцца ў агульным 3-4 тысячы тон прадукцыі штомесяц. Што, у сваю чаргу, адкрые перад прад-прыемствам новыя магчымасці.

Вітаміны круглы год

Выпуск вітаміннай прадукцыі не спыняецца на ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод” практычна круглы год. Напрыклад, зараз тут сыходзяць з канвеера ў 3-літровых слоіках апельсінавы, ананасны, мульціфруктовы сокі і нектары. Для іх вырабу выкарыстоўваецца імпартная сыравіна, якая набываецца прадпрыемствам па меры неабходнасці ў сталічных пастаўшчыкоў.

Як і кожны год, зыходзячы з інтарэсаў партнёраў, завод плануе частку вясны аддаць на перапрацоўку буракоў. Напрыклад, за тыдзень іх тут можна ўпарадкаваць каля трох тон. “Буракі марынаваныя беларускія” і “Салата з буракоў і цыбулі” — такую прадукцыю плануецца рабіць у хуткім часе з гэтых караняплодаў.

Не страчваюць папулярнасці і марынаваныя агуркі. Прадпрыемства нядаўна выйграла тэндар на іх пастаўку ў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў. Зараз у гэтую прэстыжную навучальную ўстанову адпраўлена паўтары тысячы  3-літровых слоікаў, такая ж колькасць будзе пастаўлена туды і летам.

Последние новости

Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

“Дети и безопасность” — декада профилактики детского травматизма на объектах железнодорожного транспорта проходит с 18 по 29 мая

18 мая 2026
Читать новость
Общество

Ветровки пока не прячьте: в Беларусь идёт летнее тепло, но с сюрпризами

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Способы преодоления и лечения табачной зависимости

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем