Навіны Асіповіччыны

Навіны Асіповіччыны

NOVOCTI 09
Як паведамілі ў Юрыдычнай кансультацыі, сёлета па прававую дапамогу да іх звярнулася больш за 500 чалавек. Часцей за ўсё людзі прыходзяць за адказамі наконт жыллёвага, сямейнага, працоўнага права. Апошнім часам сталі паступаць запыты, якія тычацца прыватызацыі, назначэння пенсій і дапамог. У большай частцы сярод кліентаў моладзь і жанчыны.
У філіяле “Бел-шына-агра” ААТ “Бел-шына” нядаўна на свяце “Дажынкі” ўрачыста падвялі вынікі жніва-2013, узнагародзілі пераможцаў уборкі зерневых. Сярод камбайнераў былі адзначаны экіпажы Валерыя і Алега Ганчаронкаў, Уладзіміра Мяцельскага і Iвана Койпіша, Рамана Давідовіча і Яўгенія Жуковіча. Лепшыя вадзіцелі — Сяргей Вікторчык, Раман Iўчык, Юрый Ляўчонак.
Ліпенскі дрэва-апрацоўчы цэх Асіповіцкага лясгаса за студзень-ліпень накіраваў на экспарт звыш 3,5 тысяч кубаметраў піламатэрыялаў на $640 тысяч. Асноўныя спажыўцы — Германія, Літва, Нідэрланды. У Вялікабрытанію адпраўлена 816 тон акоранага колу — атрымана $90 тысяч. На ўнутраны рынак пайшло 1700 кубаметраў абразной і 2 тысячы неабразной дошкі, што прынесла ў казну прадпрыемства каля 3 мільярдаў рублёў.
Цэнтр творчасцI дзяцей I моладзI. Дадатковую адукацыю па 39 накірунках вучэбнай дзейнасці тут будуць атрымліваць 1890 навучэнцаў. Папулярнасцю ў школьнікаў карыстаюцца тэатральна-мастацкія, тэхнічныя, эколага-педагагічныя гурткі, а таксама дэкаратыўна-пры-кладнога мастацтва. Упер-шыню сфарміравана група дзяцей, якія будуць займацца ігрой на гітары.
Днямі ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу № 48 адбыўся чарговы дзень адкрытых дзвярэй. ВУАП наведалі 25 чалавек, якія бліжэй пазнаёміліся з тутэйшым бытам, правіламі і традыцыямі, і, галоўнае, пабачыліся з роднымі, якія адбываюць пакаранне. Чакаў гасцей і сюрпрыз: тэатралізаванае прадстаўленне. Такія мерапрыемствы — свое-асаблівая ўзнагарода для асуджаных: на спатканне са сваякамі разлічваць можа толькі той, хто мае прыкладныя паводзіны.

Последние новости

Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем