Наталля Раманюк, якая спрабавала сябе ў іншых чыгуначных прафесіях, безагаворачна палюбіла работу раз’язнога касіра, і вось ужо больш за дзесяць гадоў яе можна сустрэць у прыгарадных цягніках эканомкласа на розных маршрутах

Наталля Раманюк, якая спрабавала сябе ў іншых чыгуначных прафесіях, безагаворачна палюбіла работу раз’язнога касіра, і вось ужо больш за дзесяць гадоў яе можна сустрэць у прыгарадных цягніках эканомкласа на розных маршрутах

Рэгулярна адпраўляецца раз’язны касір па вагонах, каб праверыць наяўнасць праязных дакументаў у пасажыраў, абілеціць тых, хто іх не набыў, і выявіць, хто гэтага рабіць не збіраецца. Наталля Раманюк падкрэслівае, што большасць пасажыраў законапаслухмяная, але здараюцца розныя недарэчнасці, напрыклад, хтосьці сеў не ў той цягнік або праспаў патрэбную станцыю.

Касір ніколі не праходзіць міма, стараецца дапамагчы чалавеку выйсці з непрыемнай сітуацыі. Удакладняе графік руху сустрэчных цягнікоў, даводзіць патрэбную інфармацыю да няўважлівага пасажыра. Нядаўна адна жанчына стала шукаць у сумцы білет і выявіла, што згубіла кашалёк у папярэднім саставе. Цягніковая брыгада звязалася з калегамі, якія знайшлі забытую рэч і падказалі, дзе яе можна забраць.

Наталля Канстанцінаўна заўсёды спагадліва ставіцца да людзей, бо непрадбачанасць можа здарыцца з кожным, а пасажырам нязменна нагадвае пра неабходнасць быць асцярожнымі ў паездцы. Адзначае, што землякі ў большасці сваёй ведаюць і захоўваюць правілы бяспекі пры знаходжанні на чыгуначным транспарце. Ахвотна асвойваюць яны і новыя формы аплаты. Каля 15 працэнтаў пасажыраў зараз набываюць электронныя білеты.

Пастаянных пасажыраў Наталля запамінае, з многімі вітаецца, гутарыць, жадае добрага дня, ведае, дзе многія з іх працуюць, наглядае за школьнікамі, якія штодзённа дабіраюцца на заняткі ва ўстановы адукацыі, каб яны добра паводзілі сябе і не забывалі ў вагоне асабістыя рэчы.

Увесь рабочы дзень жанчына праводзіць на нагах у цягніку, які рухаецца, а гэта вялікая нагрузка. Таму Наталлі больш падабаецца працаваць у электрацягніках, вагоны якіх больш эрганамічныя.

Для Наталлі Раманюк работа на чыгунцы мае яшчэ і даволі сімвалічнае значэнне. Муж Мікалай — памочнік машыніста лакаматыўнага дэпо, на стальной магістралі працавалі і яго родныя. Так што жанчына стала часткай працоўнай дынастыі і гэтым ганарыцца.

Последние новости

Власть

Ситуация в АПК, развитие региона и подготовка к форуму. Лукашенко заслушал доклад по Минской области

17 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

17 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Милиция нашла пропавшего мужчину в болоте недалеко от станции Брицаловичи

17 июня 2026
Читать новость
Культура

«Вязанка» и цимбальный оркестр: осиповичские артисты покорили Поставы и Брянск

17 июня 2026
Читать новость
Общество

Геолокация и интернет-банкинг: что изменится для клиентов с 1 июля

17 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 июня для всех знаков Зодиака

17 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем