Мой горад — гонар мой, мая любоў!

Святочнае мерапрыемства ў РЦК,
прысвечанае 141-годдзю Асіповіч і Дню машынабудаўніка распачалося ў РЦК.
Першым павіншаваў землякоў старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Ён у сваім прывітальным слове нагадаў асноўныя гістарычныя вехі Асіповіччыны, выказаў словы ўдзячнасці, а таксама ўручыў многім жыхарам, у тым ліку аўтаагрэгатчыкам і работні-кам іншых сфер Ганаровыя граматы райвыканкама, Падзячныя лісты і грашовыя прэміі. Не забыліся ўспомніць і пра ветэранаў працы і працоўныя дынастыі — ім асабістая пашана. Павіншаваць і ўручыць памятныя падарункі спяшаліся дэлегацыі з Бабруйскага, Мсціслаўскага, Старадарожскага і Пухавіцкага раёнаў. Эстафету прынялі ганаровыя грамадзяне раёна: Андрэй Багдановіч, Леанід Крамінкін, Уладзімір Роўбель. Не абышлося і без музычных падарункаў, якія падрыхтавалі выхаванцы РЦК, а таксама гледачоў парадаваў Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Хорошки».
У суботу прайшоў урачысты мітынг на мемарыяльным комплексе “Алея Герояў”. Пётр Шукаловіч у сваім выступленні нагадаў пра подзвігі былых воінаў, дзякуючы якім жывём у вольнай і квітнеючай краіне. Разносіліся велічныя гукі Дзяржаўнага гімна, грымеў ружэйны салют.
У гарадскім парку землякоў віталі эстрадна-духавы аркестр ГУУС Мінскага гарвыканкама, выхаванцы МПЦ “Равеснік”, РЦК, ДШМ № 2, клуба “Факел” завода аўтамабільных агрэгатаў і інш. Былі працягнуты і ўзнагароджанні: на сцэну запрашаліся фіналісты абласнога этапу сельскагаспадарчага праекта “Властелин села” — сям’я Ганны і Аляксандра Жаўняровых. Таксама свой зорны час перажылі і ўдзельніцы конкурсу “АўтаЛедзі-2013”, які ў нашым горадзе праходзіў упершыню.
Усе наведвальнікі свята мелі магчымасць правесці вольны час цікава і з карысцю. Напрыклад, прадэгуставаць і набыць прадукцыю асіповіцкіх прадпрыемстваў. Свае смачныя рады разгарнулі ААТ “Гандаль”, “Асіповіцкі камбінат грамадскага харчавання”, райста. Можна было запасціся на цэлы год вітаміннай прадукцыяй на сельскагаспадарчым кірмашы. Чакалі адпачываючых цікавыя сувеніры, якія прапаноў-валі многія ўстановы. Увечары асіпаўчанам была прапанавана канцэртна-забаўляльная праграма і традыцыйна феерверк.
Назаўтра землякі наведаліся на канцэрт, які падрыхтаваў клуб чыгуначнікаў. Творчыя калектывы парадавалі танцавальнымі і вакальнымі нумарамі. Кожны глядач мог пераканацца, што Асіповіцкая зямля — сапраўдная скарбонка талентаў.
Паралельна з асноўнымі святкаваннямі на працягу двух дзён праходзіў шэраг спартыўных мерапрыемстваў. Так, напрыклад, у ФАК “Юнацтва” адбыўся рэспубліканскі фестываль па хуткіх шахматах “Асіпо-вічы-2013”, а таксама таварыскі матч па міні-футболу. Словам, свята па-сапраўднаму ўдалося.
Тамара ГОРЛАЧ.

Последние новости

Власть

Лукашенко о сотрудничестве с Красноярским краем России: показатели неплохие, но потенциал гораздо больше

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Самое – самое про востребованный торговый объект Глусского райпо на территории Осиповичского района — магазин “РгоЗапас”

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Нацбанк выпустил памятную монету к 900-летию Спасо-Евфросиниевского монастыря

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Беларусь вошла в тройку в рейтинге стран Европы по доступности природного газа для населения за 2024 год

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Евгений Шеремет работает в Военизированной охране 12 лет

19 мая 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Команда Осиповичского района заняла 2-е общекомандное место в открытом кубке Могилевской области по плаванию

19 мая 2025
Читать новость