Маленькіх асіпаўчан павіншавалі з нараджэннем і Днём Незалежнасці краіны

Маленькіх асіпаўчан павіншавалі з нараджэннем і Днём Незалежнасці краіны

Будзьце шчаслівымі, маленькія беларусы!

Віншаваць жанчын, якія нарадзілі сыночкаў і дачушак у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, стала добрай традыцыяй рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” — вось і сёлета паўсюдна прайшла акцыя “Белая Русь” — з любоўю да дзяцей”.

3 ліпеня ў радзільным аддзяленні Асіповіцкай ЦРБ з’явіліся на свет два хлапчукі, прынёсшы радасць у сем’і жыхароў райцэнтра Юліі і Яўгенія Жук і Вольгі і Івана Пярфільевых.

roddom

У панядзелак у раддом з падарункамі наведаліся старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Шаўчэнка і галоўны бухгалтар Галіна Пузік, якія пажадалі маладым матулям, каб немаўляты раслі здаровымі і шчаслівымі, сямейнага дабрабыту і яшчэ шмат радасных падзей у жыцці.

Ну а што тычыцца маленькіх грамадзян, якія паводзілі сябе адпаведна ўрачыстаму моманту і цішыні не парушалі, то ім і сапраўды пашанцавала. Па-першае, у абодвух ужо ёсць старэйшыя сястрычкі, значыць, праз месяц можна ім дарыць першыя ўсмешкі, а крышку пазней і гуляць. Па-другое, іх імяніны заўсёды будуць святочным днём календара, прычым для ўсіх беларусаў!

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем