Маленькіх асіпаўчан павіншавалі з нараджэннем і Днём Незалежнасці краіны

Маленькіх асіпаўчан павіншавалі з нараджэннем і Днём Незалежнасці краіны

Будзьце шчаслівымі, маленькія беларусы!

Віншаваць жанчын, якія нарадзілі сыночкаў і дачушак у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, стала добрай традыцыяй рэспубліканскага грамадскага аб’яднанняБелая Русь”вось і сёлета паўсюдна прайшла акцыя “Белая Русь” — з любоўю да дзяцей”.

3 ліпеня ў радзільным аддзяленні Асіповіцкай ЦРБ з’явіліся на свет два хлапчукі, прынёсшы радасць у сем’і жыхароў райцэнтра Юліі і Яўгенія Жук і Вольгі і Івана Пярфільевых.

roddom

У панядзелак у раддом з падарункамі наведаліся старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Шаўчэнка і галоўны бухгалтар Галіна Пузік, якія пажадалі маладым матулям, каб немаўляты раслі здаровымі і шчаслівымі, сямейнага дабрабыту і яшчэ шмат радасных падзей у жыцці.

Ну а што тычыцца маленькіх грамадзян, якія паводзілі сябе адпаведна ўрачыстаму моманту і цішыні не парушалі, то ім і сапраўды пашанцавала. Па-першае, у абодвух ужо ёсць старэйшыя сястрычкі, значыць, праз месяц можна ім дарыць першыя ўсмешкі, а крышку пазней і гуляць. Па-другое, іх імяніны заўсёды будуць святочным днём календара, прычым для ўсіх беларусаў!

Валянціна КОРБАЛЬФота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем